Калі ў вёсцы жанчыны колькасна пераважаюць над мужчынамі — гэта ня дзіва. Інакш у Корнадзі. Тут мужыкоў, дый яшчэ халастых, нашмат болей за кабетаў. Ім ужо не 17 і нават не 25, але ствараць сем’і яны не сьпяшаюцца. Калгасны вартаўнік Іван Янушкевіч шкодных звычак ня мае, выхаваны, заўсёды паголены і спраўна апрануты. Але жонкі ў яго няма.
(Іван Янушкевіч: ) “Жаніцьба — гэта такая справа, дзе ёсьць свая сыстэма: жэняцца, разыходзяцца, а некаторыя зусім ня жэняцца. Не атрымалася ў мяне — значыць, ня лёс. Тут хапае такіх халастых ў веку 30–35. Нешта Куклічы не ахвотныя да гэтай справы”.
(Карэспандэнт: ) “А ў чым праблема?”
(Іван Янушкевіч: ) “Гарэлку надта любяць”.
(Карэспандэнт: ) “А можа, папросту жанчын у вас тут няма?”
(Іван Янушкевіч: ) “Чаму? Як захочаш, знойдзеш”.
Сям’я Янушкевічаў па-свойму ўнікальная. У маці Аўгеньні чатыры сыны. Двое ў шлюбе, і двое — не. Спадарыня далучаецца да нашае размовы.
(Карэспандэнт: ) “Можа, вы яго ажэніце? І ўсё будзе добра”.
(Аўгеньня Янушкевіч: ) “А каб я магла на гэта сілу ўжыць! Гэта ня тое што возьмеш малога за руку і павядзеш. А гэтага не ажэніш, калі ў яго самога жаданьня на гэта ня будзе. Я яго прасіла і пераконвала. “Мы старыя. Можам памерці — будзе табе цяжка на сьвеце. Я табе ўсё падару! Коніка нават падару, толькі ты вызначся з жонкаю! Вазьмі ты жанчыну зь дзіцём, каб яна цябе і нас глядзела”. Але такога пакуль не выходзіць”.
(Іван Янушкевіч: ) “А што ты з гэтага хочаш?”
(Аўгеньня Янушкевіч: ) “Мне ўжо будзе палёгка. Мяне будуць уважаць як пэнсіянэрку, мне будуць зьніжкі, мне страхоўку зьнізяць. А так мне гавораць, што я маю працаздольных сыноў у хаце — і ня можа быць ніякае палёгкі. Я на вас не крыўдую, абы вы жывыя былі. Але мне бы было прыемна, каб ты быў у пары, а я бы была са сваім мужыком, да старасьці дажывала ды на цябе глядзелі”.
Апроч сямейнай будучыні сыноў пэнсіянэрка Аўгеньня Янушкевіч турбуецца пра хуткі надыход зімы.
(Аўгеньня Янушкевіч: ) “Нам цяжка з дровамі. Мне ніхто нічога не дапамагае, каб прыдбаць дроваў. На макавае зярнятка не дапамагаюць! Я не скажу, што мы ў хаце замярзаем, але, каб якія льготы… Мы ніякіх ільготаў не ад кога ня бачым!”
Маці бракуе ўвагі ад уладаў мясцовых. Іван гэтак жа мае прытэнзіі, але ня ведае, каму іх выказаць. Ён афгангец, ільготнік. Ды толькі гарантаваныя законам палёгкі не заўсёды ёсьць на самой справе.
(Карэспандэнт: ) “Такое далікатнае пытаньне пра льготы. Паводле заканадаўства, вы мусіце мець нейкія палёгкі?”
(Іван Янушкевіч: ) “Нічога! Я ляжаў у шпіталі, у мяне была язва — усе мэдыкамэнты набываў за свае грошы. А можа, проста я такі чалавек, які свайго не дамагаецца?”
(Карэспандэнт: ) “Пасьля Афганістану надта здароўе пагоршылася?”
(Іван Янушкевіч: ) “Калі я прыйшоў з Афгану, нэрвы былі ні да чорта. Было папросту дзіка. На людзей нават па-іншаму глядзеў. Я ня мог заснуць і на сьцены па начах лез. А цяпер усё нармалізавалася”.
Жыхары Куклічаў самі ня ведаюць, колькі іх засталося. Кажуць так: “Паселішча цягнецца адзін кілямэтар, але жылых хатаў празь дзьве на трэцюю”. З усіх мужыкоў у гаспадарцы працуе толькі двое: Іван Янушкевіч і Міхал Кірдоль. Але праз тры гады і дзядька Міхал стане пэнсіянэрам.
(Карэспандэнт: ) “У вас тут калгас захаваўся? У якім ён стане?”
(Кірдоль: ) “Нас далучылі да Ханявічаў. А добра гэта ці кепска, я вам не скажу”.
(Карэспандэнт: ) “Зіма ідзе. Людзі дроваў назапасілі?”
(Кірдоль: ) “На дровы старую хату буду разьбіраць. А што яе шкадаваць? Яна павалілася. Ужо другі ці трэці год ляжыць”.
(Карэспандэнт: ) “Гаспадарку трымаеце?”
(Кірдоль: ) “Аднаго кабана. А маці яшчэ пэнсію атрымлівае: ад хлеба да хлеба жывём”.
(Карэспандэнт: ) “А людзі палітыкай цікавяцца? Можа, яны абмяркоўваюць, што ў сталіцы адбываецца? Як яны гэта ўспрымаюць?”
(Кірдоль: ) “У нас тут цэлы тыдзень радыё не гаворыць, а грошы за гэта бяруць! А яно-та не гаворыць ужо цэлы тыдзень!”
У размове зь Міхалам Кірдолем мы кранаем тэму шлюбу.
(Карэспандэнт: ) “Дзеці ёсьць?”
(Кірдоль: ) “У мяне няма. Я яшчэ нежанаты”.
(Карэспандэнт: ) “А можна даведацца, чаму? Жанчын у вёсцы няма?”
(Кірдоль: ) “Чаму няма? Ёсьць. Гэта залежыць ад мяне”.
(Карэспандэнт: ) “А вам ня хочацца?”
(Кірдоль: ) “Хочацца-ня хочацца, а дзе ты дзенесься. Ня буду ж я яе сам лавіць, каб пасьля ў турму трапіць. Ужо чорт гэткіх старых кавалераў пажэніць”.
(Карэспандэнт: ) “А незамужнія жанчыны ёсьць?”
(Кірдоль: ) “Ё тут адна, але яна не захоча”.
(Карэспандэнт: ) “Чаму не захоча? Вы што, п’яце?”
(Кірдоль: ) “П’ю!”
(Карэспандэнт: ) “Паліце?”
(Кірдоль: ) “Не палю”.
(Карэспандэнт: ) “Бачыце, ужо нейкі станоўчы момант, а тое, што п’яце — ад гэтага адвучыцца можна!”
Рыгор Канюг мае жонку, мае хату, мае гаспадарку. Адно чаго не хапае — гэта здароўя.
(Канюг: ) “Хадзіць не магу, бо грыжа вылазіць. Прасіў накіраваньня на Горадню — не далі! І самі ў Сьвіслачы апэрацыі рабіць ня хочуць”.
(Карэспандэнт: ) “А чаму ў Сьвіслачы апэрацыі ня хочуць рабіць?”
(Канюг: ) “Сэрца ў мяне слабае”.
(Карэспандэнт: ) “Калі вы ня можаце хадзіць, гэта ўплывае на тое, як вы даглядаеце гаспарадку?”
(Канюг: ) “Вось паціху яе даглядаю. У мяне сабачка ёсьць. Мяне за гэтага сабачку аштрафавалі! Нібыта ён уначы на людзей кідаецца”.
(Карэспандэнт: ) “А ў Куклічах крадуць ці ўсё ціха?”
(Канюг: ) “У нас крадуць! Крадуць так, што небясьпечна на двор выходзіць. А сабачку на падворак нікога не пушчаў”.
(Карэспандэнт: ) “Атрымліваецца, што аштрафавалі за тое, што ён вартаваў вашую хату”.
(Канюг: ) “Так, аштрафавалі. Прыйшоў участковы. “Паказвай свайго сабаку!” Я паказаў. Той нават і ня гаўкнуў. Ды ты паглядзі, які сабака! Ён жа маленькі!”
(Карэспандэнт: ) “За сабачку нашмат аштрафавалі?”
(Канюг: ) “50 тысяч”.
Штраф у 50 тысяч канчаткова падарваў сямейныя бюджэты Рыгора Канюгі й Ганны Сьняжыцкай. Да гісторыі з сабачкам і ўчастковым іх ашукаў старшыня калектыўнай гаспадаркі.
(Сьняжыцкая: ) “Старшыня сказаў: дай грошы, тады пасаджу бульбу. Гэты пайшоў да Алачкі: “Дай мне бабкіну пэнсію”. Яна і аддала”.
(Карэспандэнт: ) “…а хто такая Алачка?”
(Сьняжыцкая: ) “Начальнік пошты... Ён за гэтыя мае грошы і занёс іх старшыні. Але поля нам добрага не далі. І каб вы бачылі, дзе я бульбу садзіла, вы б засьмяяліся”.
(Карэспандэнт: ) “А грошы вам вярнулі?”
(Сьняжыцкая: ) “Не вярнуў. Золатка, нам так цяжка! У краме ўсё такое дарагое! Мала пэнсіі атрымліваю. Цяжка так, што ня дай Бог!”
Рыгор Канюга і Ганна Сьняжыцкая жывуць пераважна ў згодзе. Але часам каса на камень наскоквае. І тады пачынаюцца сямейныя сваркі. Уласна кажучы, да іх я завітаў, бо пачуў крыкі.
(Сьняжыцкая: ) “У гэтых Куклічах поўна дурных людзей! Хіба гэты мужык нармалёвы? Каб сілы мела, я бы гэтага дзеда забіла! Ён мяне ніц ня слухае. Хоць ты вазьмі ды аб плот яго!”
(Карэспандэнт: ) “Навошта яго аб плот? Ён жа вам па гаспадарцы дапамагае!”
(Канюг: ) “Дзе мая сякера? Я ёй зараз галаву адсяку!”
(Карэспандэнт: ) “Ня трэба ёй галаву адсякаць!”
(Сьняжыцкая: ) “Я — добрага бацькі дачка! А ўзяла такую блуду. Першы мужык у мяне быў залаты!”
(Канюг: ) “Чаго ж ты зь першым не жывеш?!”
(Сьняжыцкая: ) “Ён памёр. А-а-а! Табе сорамна стала?! Ідзі адсюль! Жыцьця з гэтым чалавека няма аніякага”.
Афганец Іван Янушкевіч, як і я, час ад часу становіцца сьведкам сямейных драмаў між дзедам Рыгорам і бабаю Ганнай. Івана такая проза сямейнага жыцьця не спыняе — ён цьвёрда вырашыў знайсьці сабе жонку.
(Карэспандэнт: ) “Калі немагчыма знайсьці пару, людзі даюць нейкія аб’явы. Альбо спрабуюць пазнаёміцца іншым чынам. Можа, у Куклічах нехта спрабаваў знайсьці жанчыну з суседняй вёскі?”
(Іван Янушкевіч: ) “У суседняй вёсцы Рудня жыў халасьцяк. Ён таксама быў у гадах. І па аб’яве выпісаў сабе жонку і зьехаў. Цяпер ён вяртаецца… Такі салідны хлопец! І на гэтую справу ня скардзіцца”.
(Карэспандэнт: ) “А чаму вы зь яго прыклад ня возьмеце?”
(Іван Янушкевіч: ) “Позна ўжо. І я думаю, з чаго пачаць? Мне ўжо 38 гадоў”.
(Карэспандэнт: ) “Ніколі позна не бывае!”
(Іван Янушкевіч: ) “Згодны, што ніколі позна не бывае. Ёсьць у мяне эта… Сяброўка, як то кажуць. Ня ведаю, можа з гэтага што і атрымаецца, а можа і не”.
(Карэспандэнт: ) “Вы ўжо сваёй маці зрабіце падарунак!”
(Іван Янушкевіч: ) “Я і так ёй падарунак зрабіў — у хаце ня ночу”.
(Карэспандэнт: ) “Справа ўжо пайшла?”
(Іван Янушкевіч: ) “Так, пайшла”.