Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Міжнародная супольнасьць дапаможа Іраку і Палестыне правесьці выбары


ШАРМ-АШ-ШЭЙХ. У гэтым Эгіпэцкім горадзе працягваецца міжнароднай канфэрэнцыя ў справе будучыні Ірака. Галоўная тэма – міжнародная дапамога ў аднаўленьні Іраку і падрыхтоўка студзеньскіх выбараў у краіне.

(Анан:) – Трэба зрабіць усё, каб прыцягнуць розныя слаі ірацкай супольнасьці да працэсу нацыянальнага замірэньня, заснаванага на дыялёгу і жаданьні супольна вырашаць надзённыя праблемы.

Генэральны сакратар ААН Кофі Анан меў перамовы ў палестынскай справе з прадстаўнікамі ЗША, Эўразьвязам і Расеяй. Усе бакі пацьвердзілі сваё імкненьне дапамагчы Аўтаноміі ў правядзеньні прэзыдэнцкіх выбараў 9 студзеня.
XS
SM
MD
LG