На перакрыжаваньні вуліцы Леніна й праспэкту Францішка Скарыны аўтамабільныя заторы на сотні мэтраў узьнікалі з пэрыядычнасьцю некалькіх хвілінаў цягам усяго дня. Вось як пра гэта выказваліся кіроўцы:
(Кіроўца: ) “Ну што, службы не падрыхтаваныя на гэты момант. Але я па праспэкце Скарыны ехаў, чысьцяць. А ў раёне Паўднёвага Захаду нічога ня робіцца пакуль”.
(Кіроўцы: ) “Усё брудна. Тэхнікі надта шмат я сёньня й ня бачыў, каб чысьцілі. Мне асабіста езьдзіць стала цяжэй”.
Некаторыя пасажыры выходзілі з маршрутных таксовак і ішлі пехам, каб перасесьці на мэтро.
(Пасажыр: ) “Тут затор. Машына доўга будзе ісьці — эканомлю час”.
Не зважаючы на моцны сьнегапад, дарожнікі працуюць звычайнымі брыгадамі без дадатковага ўзмацненьня людзьмі ці тэхнікай. Але віну за заторы яны, у сваю чаргу, ускладваюць на кіроўцаў.
(Спадарыня: ) “Мы тут мяцем гурты і ўсё бачым, што адбываецца: затор у гэты момант залежыць не ад нас, а ад кіроўцаў, якія не прапускаюць нашай калёны па ачыстцы сьнегу з 10 ці 15 аўтамабіляў. Там вунь стаіць міліцыянэр, і нават ён ня можа справіцца з такім наплывам аўтамабіляў. І ўвогуле, я лічу, што ў такое надвор’е трэба перакрыць праспэкт Скарыны і абмежаваць праезд прыватнага транспарту”.
Паводле паставога ДАІ, які рэгуляваў рух на праспэкце Скарыны, дадатковы клопат ствараюць якраз не прыватныя аўтамабілі, а дзяржаўныя картэжы, а таксама аўтамабілі, якія нават у слоту рухаюцца з выключанымі фарамі. Нагадаем: на мінулым тыдні Аляксандар Лукашэнка распарадзіўся адмяніць патрабаваньне правілаў дарожнага руху, паводле якога з 1 лістапада кіроўцы абавязаныя былі ўключаць удзень бліжняе сьвятло.
(Інспэктар ДАІ: ) “Пасьля выступу Аляксандра Лукашэнкі, натуральна, менш кіроўцаў пачалі ўключаць сьвятло фараў. Я лічу, што гэта ўскладняе рух, бо дарога занесеная сьнегам й лёдам. А яшчэ ўскладняецца тым, што даводзіцца абмяжоўваць рух, каб прапускаць дэлегацыі найвышэйшых службовых асобаў, таму становішча вельмі цяжкае”.
Паводле дзяжурнага інспэктара, у машынах прэзыдэнцкага картэжу, які ў гэтыя хвіліны праехаў па праспэкце Скарыны, акрамя фараў, былі таксама ўключаныя праблісковыя маячкі, гучная сувязь ды іншыя сродкі бясьпекі.
Як паведамілі ў Міністэрстве надзвычайных сытуацыяў, у некаторых раёнах Беларусі сьнегапад суправаджаўся моцным ветрам. Так, на дной з фэрмаў у Мядзелскім раёне з хлявоў сарвана 440 квадратных мэтраў даху. У выніку моцнага ветру й сьнегу на беларуска-расейскім памежным пераходзе ў Віцебскай вобласьці скапілася чарга аўтамабіляў. З расейскага боку яна расьцягнулася на пяць кілямэтраў, а зь беларускага на 24 кілямэтры. Адмыслоўцы сьцьвярджаюць, што колькасьць дарожных аварыяў у гэткія дні павялічваецца ўдвая.