Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Хто з кандыдатаў у прэзыдэнты Ўкраіны больш сымпатычны беларусам, і чыя перамога паспрыяе беларуска-ўкраінскім дачыненьням?


Альгерд Невяроўскі, Менск Ва Ўкраіне яшчэ не абвешчаныя канчатковыя вынікі прэзыдэнцкіх выбараў. Але абодва кандыдаты Віктар Юшчанка і Віктар Януковіч перакананыя ў сваёй перамозе. Наш карэспандэнт пацікавіўся у людзей на менскіх вуліцах, хто з кандыдатаў у прэзыдэнты Ўкраіны ім больш сымпатычны, і чыя перамога паспрыяе разьвіцьцю беларуска-ўкраінскіх адносінаў.

(Карэспандэнт: ) “На вашую думку, перамога якога кандыдата паспрыяе беларуска-ўкраінскім узаемадачыненьням і хто — Віктар Януковіч ці Віктар Юшчанка — асабіста вам сымпатычныя?”

(Спадар: ) “Мне несымпатычны ні адзін, ні другі. Але выбары Януковіча, я думаю, паспрыяюць адносінам Беларусі з Украінай. Таму, што Расея спрыяла яго прасоўваньню на пасаду прэзыдэнта”.

(Спадарыня: ) “І адзін, і другі будуць спрыяць умацаваньню сяброўства паміж Беларусьсю і Ўкраінай”.

(Дзяўчына: ) “Я, напрыклад, лічу, што калі народ галасуе за Юшчанку, яны ж ведаюць за каго. Значыць, Юшчанка!”

(Яе сяброўка: ) “Я таксама лічу, што Юшчанка”.

(Карэспандэнт: ) “А хто з кандыдатаў, калі пераможа, будзе наладжваць зь Беларусьсю добрыя стасункі?”

(Дзяўчына: ) “Спадзяемся, што Юшчанка”.

(Дзяўчына: ) “Беларуска-ўкраінскія стасункі? Нават ня ведаю. Мне старыя парадкі не падабаюцца, таму, можа быць, новы будзе ў нечым лепшы”.

(Хлпец: ) “Напэўна, Юшчанка, таму, што ён “заходнік” і ў сваіх зносінах больш арыентаваны на Захад. І будуць больш зразумелыя адносіны паміж Беларусьсю і Ўкраінай у гэтым сэнсе. Гэта будзе лепш для зносінаў зь Беларусьсю”.

(Спадар: ) “Мне Юшчанка больш падабаецца, але калі казаць на сёньняшні дзень, хто больш паспрыяе — то з улікам таго, што ў нас Лукашэнка, то, натуральна, больш шчыльныя адносіны будуць зь Януковічам”.

(Пэнсіянэр: ) “Той, якога Пуцін прызначыў. Мне больш сымпатычны Януковіч”.

(Спадарыня: ) “Мне больш цікавы Юшчанка. Мяне вельмі цікавіць Украіна, бо я там нарадзілася. Мне цікавыя тыя, хто зробіць Украіну нашай саюзьніцай”.

(Хлопец: ) “Юшчанка, бо Януковіч з камуністычнымі поглядамі. Мне здаецца, лепш каб быў Юшчанка”.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG