Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Дэлегаты міжнароднай канфэрэнцыі заклікаюць ірацкія ўлады правесьці выбары ў студзені


КАІР. У эгіпецкім горадзе-курорце Шарм эль-Шэйк праходзіць міжнародная канфэрэнцыя ў пытаньнях будучыні Іраку, у якой бяруць удзел прадстаўнікі ЗША, Эўразьвязу, ААН, Ірану, іншых арабскіх краінаў, а таксама Кітаю і Расеі. Дэлегацыі Эгіпту, Ярданіі і прадстаўнікі Лігі арабскіх дзяржаваў заклікалі адкласьці правядзеньне выбараў у Іраку, каб забясьпечыць удзел усіх іракцаў. Тым ня меньш, паводле зьвестак інфармацыйных агенцтваў, усе дэлегаты канфэрэнцыі вырашылі паставіць свае подпісы пад заклікам да ірацкага ўраду забясьпечыць правядзеньне выбараў у студзені. Праект сумеснай заявы таксама асуджае усе акты тэрарызму ў Іраку. Ірацкія ўлады зьбіраюцца правесьці выбары 30 студзеня.
XS
SM
MD
LG