Аднак хочацца верыць, што горш за суботняе сёньняшняе надвор’е ня будзе. Тады на аўтатрасах машыны стаялі ў заторах ад 2 да 8 гадзінаў. Спыніў працу аўтавакзал, быў парушаны графік цягнікоў. 125 населеных пунктаў засталіся без электрычнасьці.
У Магілёве пацярпеў “Космас-корт” – новы спартовы комплекс, гонар кіраўніцтва Магілёва, дзе чыноўнікі гуляюць у тэніс і дзе ў гатэлі спыняўся, калі наведваў Магілёў, Аляксандар Лукашэнка. Надзіманы купал пашкодзіўся і пачаў асядаць. Ніхто не пацярпеў, бо быў час прафіляктыкі, цяпер ідзе рамонт.
Камунальныя й дарожныя службы Беларусі запэўніваюць, што яны гатовыя выступіць супраць любой стыхіі й ліквідаваць яе наступствы ў кароткі тэрмін. Маўляў, такога непарадку, як у іншых краінах, у нас і быць не можа. А як атрымалася на справе?
Найгоршым наступствам стыхіі для людзей сталі дрэнныя дарогі, якія своечасова не чысьцілі. Літаральна напярэдадні дарожныя службы адрапартавалі, што сумесі солі й пяску нарыхтавана дастаткова, і што тэхніка гатовая – і адразу нас засыпала сьнегам.
Былі вельмі непрыемныя выпадкі. Напрыклад, “хуткія дапамогі” не маглі праехаць да пацыентаў. У Магілёве было цяжка пад’ехаць да шпіталяў, і быў такі выпадак, калі доктару давялося бегчы праз сумёты зь дзіцём на руках, бо ў прыступе астмы яму была патрэбная сапраўды хуткая дапамога.
Затое трыбуну й прыступкі помніка Леніна на цэнтральнай плошчы Магілёва ачысьцілі адразу ж пасьля сьнежнага бурану. Хаця яшчэ й сёньня нават абапал цэнтральных вуліцаў Магілёва вялікія сумёты, дарогі пачышчаныя толькі напалову. А вось паведамленьні зь сельскіх раёнаў – Крычаўскага і Амсьціслаўскага:
(Спадар: ) “Сьнегу шмат усюды. І стыхія засьпела адпаведныя службы ў нечаканасьці. У цэнтры Амсьціславу тэхніка працуе, але другасныя вуліцы не расчышчаныя. Напэўна, нейкія аўталаўкі не дабраліся сёньня да сваіх вёсак”.
(Спадар: ) “Вуліцы былі заваленыя сьнегам да калена. У крамы не былі завезеныя хлеб і малако, не хапала бэнзіну на аўта-залівачных станцыях. Людзі былі незадаволеныя гэтай сытуацыяй – казалі, што ўлады зноў не былі гатовыя да вялікага сьнегу”.
Магілёўскія ўлады адрэагавалі на незадавальненьне людзей працай у экстрэмальнай сытуацыі правядзеньнем пазачарговага выканкаму. Кіраўніцтва гораду заявіла, што трэба спыніць кантракт з дырэктарам аўтапарка. І адначасова вырашылі стварыць яшчэ адну структуру – штаб працы ў экстрэмальных умовах.
Аднак цяпер магілёўцы цікавяцца не захадамі чыноўнікаў, а прагнозам надвор’я. Сыноптыкі супакойваюць, што сёньня і заўтра будзе мяцеліца, аднак звычайная, нічога анамальнага і небясьпечнага. І гэта добра, бо ачысьціць Магілёў ад сьнегу і прывесьці горад у прыстойны выгляд плянуецца толькі да канца тыдня.