КАБУЛ. У Аўганістане былі вызваленыя тры супрацоўнікі ААН, што былі захопленыя ў закладнікі чатыры тыдні таму. Захопнікі патрабавалі вызваленьня ваяўнікоў Талібану, якія знаходзяцца ў аўганскіх вязьніцах. Падрабязнасьці вызваленьня пакуль не паведамляюцца.