Паводле дзяржаўных статыстыкаў, больш як на 7 адсоткаў узрасла сёлета злачыннасьць ў Беларусі. З найвялікшай хуткасьцю расла злачыннасьць, зьвязаная з наркотыкамі. Больш зафіксавана крадзяжоў маёмасьці і махлярстваў. Увогуле, група эканамічнай злачыннасьці павялічыла свае прадстаўніцтва.
Калі казаць пра тых, хто ўчыняе злачынствы, то тут назіраецца наступная тэндэнцыя : амаль 60% злачынцаў нідзе не працавалі і не вучыліся, пятая частка зь іх – рэцыдывісты, у п’яным стане ўчынена кожнае шостае злачынства – гэта больш як на чвэрць ад мінулага году.
Пра што кажуць гэтыя лічбы? Найперш заўважу, што ў 2003 годзе назіралася адваротная тэндэнцыя – злачыннасьць зьнізілася на 3 адсоткі. Гэта дало падставу кіраўнікам міліцыі напачатку года казаць пра пералом ў сытуацыі, якая панавала зь сярэдзіны 90-х гадоў, калі штогод злачыннасьць трывала павялічвалася. Што ж здарылася за мінулыя 10 месяцаў?
У міністэрстве ўнутраных справаў пацьвердзілі дадзеныя, якія распаўсюдзіла міністэрства аналізу і статыстыкі, але адмовіліся іх камэнтаваць. Супрацоўнік прэсавай службы заявіў Радыё Свабода, што камэнтуе падобныя дадзеныя толькі міністар Уладзімір Навумаў, а ягонай прэсавай канфэрэнцыі давядзецца чакаць яшчэ некалькі месяцаў.
Былы дэпутат парлямэнту, палкоўнік міліцыі ў адстаўцы Генадзь Цярэня рост злачыннасьці пракамэнтаваў ляканічна:
(Цярэня: ) “Стан эканомікі краіны найперш уплывае на стан злачыннасьці. Ня Карл Маркс, а кожны вам гэта скажа”.
А вось як эканаміст Міхал Залескі патлумачыў рост злачыннасьці ў Беларусі:
(Залескі: ) “Некалі пра сацыялізьме казалі, што ў СССР сацыяльная база злачыннасьці зьліквідаваная. Зараз падобна на тое, што сацыяльная база аднавілася. Гэта тыя людзі і дзеці тых людзей, якія альбо стала ня маюць працы, альбо маюць вельмі нізкія заробкі. Каму заўсёды грошай не хапае. Да таго ж, беднасьць спалучаная з алькагалізмам. Прычым можна казаць, што сацыяльную базу злачыннасьці складае рэальнае беспрацоўе, а ня тое, пра якое паведамляюць мінстат і дзяржаўныя мэдыі. А калі расьце злачыннасьць, утвораная беспрацоўнымі ў нецьвярозым стане, калі расьце рэцыдыў – гэта азначае, што ня ўсё ў эканоміцы гэтак добра, як паведамляюць. І найпершая праблема – нізкія заробкі. Прадукцыйнасьць працы невысокая, бо яна кіруецца праз адміністрацыйныя захады. Нізкія заробкі спараджаюць галечу, а ад галечы бяруцца і ўсе яе дзеці – і злачыннасьць, і прастытуцыя і ўсё што хочаш”.
Мінстат зафіксаваў і станоўчыя тэндэнцыі. У прыватнасьці, рост раскрываемасьці злачынстваў склаў больш за 3 адсоткі. Але ўсё роўна раскрытых злачынстваў, як адзначаюць адмыслоўцы, няшмат – усяго 63 %. Такім чынам, больш як кожнае трэцяе злачынства ў Беларусі не раскрываюць, адпаведна – не караюць тых, хто іх зрабіў, а галоўнае – без дапамогі застаюцца пацярпелыя.