Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Украінскія рок-музыкі застаюцца побач зь Юшчанкам у Кіеве


Ігар Карней, Менск Зь ініцыятывы міністэрства культуры Беларусі сёньня ў Менску, Гомелі і Полацку распачынаюцца Дні культуры гэтай краіны. Сёньня ў Менск пачынаюць зьяжджацца ўкраінскія артысты, драматычныя акторы, кінэматаграфісты, мастакі.

Прадстаўнік амбасады Украіны ў Менску Леанід Ясінскі кажа, што да беларусаў у госьці едуць выключна сур’ёзныя людзі:

(Ясінскі: ) “Салідны склад едзе. Хор імя Вяроўкі далёка ня ў кожную краіну едзе і ня ў кожнае дзесяцігодзьдзе. Галіна Крутава-Шастак мае ўнікальны голас. Кіеўскі маладзёвы тэатар вельмі моцны. Усё па-свойму унікальна. Таму аматары мастацтваў (а мы ведаем, як у Беларусі гэта любяць, тут украінскую мову разумеюць усе) перакананы: ніхто не пашкадуе, куды б не пайшоў”.

Склад украінскай творчай дэлегацыі сапраўды салідны. Тут і Нацыянальны акадэмічны драматычны тэатар імя Франко, Кіеўскі маладзёвы тэатар, народная артыстка Ўкраіны Галіна Крутава-Шастак. У рамках кінафэстывалю “Лістапад” шырока прадстаўлены ўкраінскі кінэматограф.

Тым часам, Украіна паводле ўзору прэзыдэнцкіх выбараў падзялілася на староньнікаў і супраціўнікаў двух асноўных прэтэндэнтаў на вышэйшую пасаду – Віктара Юшчанкі й Віктара Януковіча. Прычым падзел гэты адбыўся ня толькі на палітычным полі, але і ў іншых сфэрах, уключна з культурай. Рок-музыкі, якія гэтымі днямі не сыходзяць з імправізаваных сцэнаў ва ўсіх кутках Украіны, адназначна акрэсьлілі сваё стаўленьне да таго, што адбываецца ў краіне.

Паказальна, што і некаторыя беларускія музыкі публічна падзялілі сымпатыі з украінцамі – у дадзеным выпадку на карысьць Юшчанкі. Гэтым летам у Кіеве адбыўся фэстываль “Краіна Мрыі” у падтрымку аднаго з кандыдатаў на прэзыдэнта, Віктара Юшчанкі. Арганізатарам фэсту быў лідэр гурту “Воплі Відоплясова” Алег Скрыпка. Ад Беларусі Скрыпка запрасіў гурт “Палац”. І лідэр “Палацу” Алег Хаменка кажа, што цудоўна ведаў, каму прысьвечаны рок-фэстываль:

(Хаменка: ) “Паўсюль у сьвеце, калі інтэлігенцыя й адукаваныя людзі спрабуюць змагацца за свае правы, іх у першую чаргу падтрымлівалі рок-музыкі. Гэта было ў Польшчы, вялікі канцэрт у 1991 годзе быў у Расеі, такое ж было ў Літве, і тое ж самае адбываецца ва Ўкраіне. У Беларусі павінна было б гэтаксама адбывацца, але ў нас ўсё нашмат больш складана. Але факт: той, хто лічыцца прагрэсіўным, але альтэрнатыўным, заўсёды падтрымліваецца рок-музыкамі. Тая ж Руслана значную частку праграмы грала менавіта за Януковіча. Але – не апошнім часам. Бо Руслана таксама зразумела, што яна робіць”.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG