Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Нямецкі прэзыдэнт пачаў візыт у краіны Балтыі


ВІЛЬНЯ. Прэзыдэнт Нямеччыны Хорст Келер прыбыў сёньня з афіцыйным візытам у Літву. Ён станоўча ацаніў посьпехі ў эканоміцы Літвы, сказаўшы, што яны дапамогуць краіне зьвярнуцца да сацыяльных праграмаў. Мяркуецца, што адной з тэмаў перамоў з літоўскімі ўладамі стане магчымы ўдзел Літвы ў будаўніцтве газаправоду з Расеі ў Нямеччыну па дне Балтыйскага мора. Нямецкі прэзыдэнт павінен таксама наведаць суседнія Латвію і Эстонію.
XS
SM
MD
LG