У ліпені Расея, Беларусь і 4 іншыя краіны СНД запатрабавалі рэфармаваць Арганізацыю бясьпекі і супрацоўніцтва ў Эўропе (АБСЭ). Яны скрытыкавалі цэнтралізаваны кантроль за рашэньнямі арганізацыі з боку штаб-кватэры ў Вене, а таксама засяроджанасьць АБСЭ на заходніх стандартах правоў чалавека і выбараў.
Аўтары звароту хочуць падвышэньня ў АБСЭ ролі Расеі, Цэнтральнай Азіі й Каўказу. Некаторыя з гэтых прапановаў былі падтрыманыя іншымі краінамі АБСЭ, у якую ўваходзяць 55 дзяржаваў.
Цяперашні старшыня АБСЭ кіраўнік баўгарскага МЗС Саламон Пасі падчас сьнежаньскага саміту саступіць сваё мейсца міністру замежных справаў Славеніі. Спадар Пасі мяркуе, што адзін з галоўных кірункаў рэформы АБСЭ – пераразьмеркаваньне сродкаў арганізацыі. Зараз палова фінансавых сродкаў АБСЭ ідзе ў балканскія краіны, 15% на Каўказ і толькі 6% – на краіны Цэнтральнай Азіі. Гаворыць прэсавы сакратар АБСЭ Рычард Мэрфі.
(Мэрфі: ) “Дзейны старшыня Саламон Пасі вылучыў шэраг уласных прапановаў рэфармаваньня. Яны прадугледжваюць перанакіраваньне сродкаў з Балканаў на Каўказ і Цэнтральную Азію і магчыма перанос некаторых самітаў, якія адбываюцца ў такіх гарадах, як Вена і Прага, на ўсход – ва ўсходнія краіны АБСЭ”.
Эканамічны форум АБСЭ праводзіцца ў Празе, форум у правох чалавека – у Варшаве. Саламон Пасі ў лісьце да сябраў арганізацыі прапанаваў перанесьці чарговы эканамічным форум з чэскай сталіцы ў адну з краінаў Цэнтральнай Азіі, а нараду ў правох чалавека – на Каўказ.
Прадстаўнік Расеі ў АБСЭ Аляксей Барадаўкін заявіў, што адной са сфэраў дзейнасьці АБСЭ, у якой павінны адбыцца рэформы, зьяўляецца назіраньне за выбарамі.
Назіральнікі ад АБСЭ і ад СНД даволі часта разыходзяцца ў сваіх ацэнках выбараў у постсавецкіх краінах. Апошні прыклад – кастрычніцкія парлямэнцкія выбары ў Беларусі, паводле назіральнікаў АБСЭ яны зусім не адпавядалі дэмакратычным стандартам, на думку ж назіральнікаў СНД – галасаваньне ў Беларусі адбылося дэмакратычна, справядліва і празрыста.