Натуральна, што жыхары заходніх рэгіёнаў Украіны, якія ў большасьці прагаласавалі за Віктара Юшчанку, ня вераць тым дадзеным, якія абвяшчае Цэнтральная выбарчая камісія. Тут практычна ўсе ўпэўненыя ў тым, што перамогу атрымаў менавіта іх кандыдат і тыя вынікі, якія абвясьціла ЦВК, ёсьць вынікам фальсыфікацыяў.
Сёньня амаль увесь дзень у цэнтры Львову праходзіў шматтысячны мітынг, увесь цэнтар гораду быў запоўнены людзьмі, якія прыходзілі са сьцягамі і плякатамі ў падтрымку Юшчанкі. Больш таго – гэтая падтрымка народу вылілася ў адно афіцыйнае рашэньне, гарадзкая Рада Львову прыняла рашэньне, што яна прызнае прэзыдэнтам Украіны Віктара Юшчанку і будзе выконваць толькі ягоныя распараджэньні і загады.
Такім чынам фактычна адзін з найбуйнейшых украінскіх гарадоў "прысягнуў на вернасьць" Віктару Юшчанку. Зараз працягваецца мітынг на цэнтральнай плошчы Львову і шмат хто з актывістаў моладзевага руху "Пора" і проста прыхільнікаў Віктара Юшчанкі позна ўвечары зьбіраюцца сядаць у аўтобусы, машыны і спрабаваць паехаць у Кіеў, каб далучыцца да сталічнай акцыі пратэсту, што ладзяць прыхільнікі Юшчанкі.
Сёньня тут у Львове ўсе слухалі паведамленьні пра тое, што нібыта да ЦВК у Кіеве пачалі прыяжджаць аўтобусы з Данецку і Луганску, дзе шмат прыхільнікаў Віктара Януковіча. Але па ўсім выглядае, што ўсё ж такі на вуліцы зараз выходзяць выключна прыхільнікі Віктара Юшчанкі, і сярод іх размовы ідуць не пра тое, ці давядзецца ім змагацца са сваімі суграмадзянамі з Усходу, а размовы ідуць пра тое, ці будуць зь імі змагацца прадстаўнікі сілавых структураў – міліцыя і спэцслужбы.
Я думаю, што зараз галоўнае пытаньне – ці выбаршчыкі з усходніх рэгіёнаў Украіны такія ж актыўныя, як выбаршчыкі на Захадзе краіны. Калі выбаршчыкі з Усходу, якія сапраўды моцна падтрымліваюць Януковіча і ўпэўненыя ў яго перамозе, таксама паспрабуюць абараніць свой выбар, то тады магчымасьць калі не грамадзянскай вайны, то моцных сутычак у Кіеве паміж людзьмі з Усходу і Захаду – такая магчымасьць будзе вельмі вялікая.