КІЕЎ. Прэзыдэнт Расеі Уладзімер Пуцін па тэлефоне павіншаваў Віктара Януковіча з абраньнем на пасаду прэзыдэнта Украіны. Спэцслужбы Украіны папярэдзілі, што будуць падаўляць любы гвалт на вуліцах, выкліканы спрэчнымі прэзыдэнцкімі выбарамі.
Міжтым гарадзкія ўлады Кіева, а таксама ўлады Львова, Тэрнопіля і Іван-Франківська прызналі Юшчанку украінскім прэзыдэнтам, выразіўшы недавер афіцыйным вынікам галасаваньня.
"Другі тур прэзыдэнцкіх выбараў ва Ўкраіне, як і першы – шмат у чым не адпавядаў міжнародным стандартам", -- заявілі назіральнікі АБСЭ.