Прэзыдэнцкія выбары ва Ўкраіне – адна з тэмаў тыднёвіка “Беларуская газэта”. На момант, калі сёньняшні нумар вярстаўся, вынік другога туру галасаваньня яшчэ ня быў вядомы, а таму газэта друкуе інтэрвію зь лідэрам папулярнага украінскага гурту “Воплі Відаплясава” Алегам Скрыпкам, узятым напярэдадні выбараў. Як вядома, спадар Скрыпка быў даверанай асобай кандыдата ў прэзыдэнты Віктара Юшчанкі. Музыка распавёў, як падчас агітацыйнай кампаніі гурт “Воплі Відаплясава” спрабавалі зьбіць КрАЗам, а затым атруціць. Таму ён заявіў, што ў выпадку перамогі Януковіча не выключае, што пакіне Ўкраіну, бо не жадае быць забітым малатком па галаве. Але перадусім Скрыпка намерваецца выйсьці на барыкады, калі ўлады адважацца на сілавыя сродкі ў вырашэньні пытаньня прэзыдэнцтва.
Тэму выбараў, але ў Беларусі, закранае другі беларускі тыднёвік, газэта “Беларускі рынак”. “КДБ – абезгалоўленае”: у артыкуле пад такім загалоўкам “Беларускі рынак” абмяркоўвае гучную адстаўку мінулага тыдня – звальненьне з пасады старшыні Дзяржбясьпекі Леаніда Ерына. Аўтары аналізуюць матывацыю адпаведнага распараджэньня Аляксандра Лукашэнкі й прыходзяць да высновы, што сярод іншых прычынаў, магчыма, магла стаць палітычная нядобранадзейнасьць, а таксама прэзыдэнцкія амбіцыі Ерына. У зьвязку з гэты апазыцыя мяркуе, што адстаўка Ерына – толькі пачатак гучных звальненьняў.
Яшчэ адну заўважную падзею мінулага тыдня – праграмны выступ Аляксандра Лукашэнкі перад Нацыянальным сходам – аналізуе “Беларуская газэта”. Вось цытата з аднаго такога артыкулу: “Пакуль з Паўночнай Карэі даходзяць чуткі пра зьнікненьне ў дзяржустановах партрэтаў Кім Чэн Ыра, у Менску білборды з “замурзанымі тварамі” францужанак з паслужлівай пасьпешлівасьцю замянілі плякатамі зь сялянамі, што зьзяюць ад шчасьця. І гэта нядобры знак для замежных інвэстараў”.
Яшчэ адна цытата зь іншага артыкулу на гэтую ж тэму: “Усе, хто страціў сваё жыцьцё на бессэнсоўнае змаганьне з дзяржавай, безвынікова спрабуючы прарвацца скрозь бюракратычныя перашкоды й адкрыць сваю кавярню, гандлёвую фірму ці іншае глупства, зараз пакінуць свае сьмешныя спробы й разьвернуцца ў накірунку, паказаным Аляксандрам Рыгоравічам” – гэта значыць, пачнуць вырошчваць агуркі й плесьці карзіны.
“Брэсцкая газэта” сёньня паведамляе падрабязнасьці нядаўняга нападу на дырэктара Берасьцейскага прадпрыемства “Марожанае”. Шасьцёра невядомых злачынцаў залезьлі ў дырэктарскі асабняк, зьвязалі ягоную жонку, а самога дырэктара катавалі цягам ночы, вымагаючы 50 тысячаў даляраў ЗША. Толькі пад раніцу яны прыхапілі паляўнічую стрэльбу гаспадара, тысячу даляраў і ўцяклі. 45-гадовы дырэктар й ягоная 42-х гадовая жонка былі дастаўленыя ў шпіталь з чэрапна-мазгавымі траўмамі, шматлікімі ўдарамі й апёкамі. Аднак лекары сьцьвярджаюць, што ў шпіталі яны прабудуць ня больш за два тыдні. Пошук злачынцаў працягваецца.