Спачатку – пра каляндар учорашняе нядзелі.
21 лістапада ў Беларусі традыцыйна ўшаноўваецца Міхал. Народная прыкмета кажа, што калі гэты дзень сьнежны, дык сьнежным будзе і Вялікдзень. У старых прымаўках працягваецца канстатацыя таго, што палявыя работы даўно скончаныя: “Прыйшоў Міхал – усіх з поля пасьпіхаў”.
Гістарычныя даты. 21 лістапада 1910 году ў Менску адбываецца ўрачыстае асьвячэньне касьцёла сьвятых Сымона і Алены, або Чырвонага касьцёла на цяперашняй плошчы Незалежнасьці.
21 лістапада 1920 году разгортваецца Слуцкае антыбальшавіцкае паўстаньне. У гэты дзень Рада Случчыны выдае дэклярацыю, у якой заклікае сялянства “на барацьбу за незалежную Беларусь у яе этнаграфічных межах”.
21 лістапада 1926 году ў Менску завяршае сваю працу акадэмічная канфэрэнцыя, што зьбіралася для рэформы беларускага правапісу. Гэта быў сапраўдны пік савецкай беларусізацыі, і канфэрэнцыя прыцягнула да сябе міжнародную ўвагу. На яе прыехалі прафэсар Біржышка з Коўна, паэт Яніс Райніс з Латвіі, прафэсар Макс Фасмэр з Бэрліну ды мноства іншых знакамітасьцяў. А вось аўтар першай беларускай граматыкі Браніслаў Тарашкевіч прыехаць зь Вільні ня змог, бо яго не пусьцілі польскія ўлады.
Сярод сусьветных славутасьцяў, што прыйшлі на сьвет 21 лістапада ў розныя гады, згадаем сёньня двух філёзафаў: францускага Франсуа Вальтэра і нямецкага Фрыдрыха Шлеермахера, галоўнага савецкага ідэоляга пасьлясталінскае пары Міхаіла Суслава ды ісляндзкую сьпявачку ды кінаакторку Бьёрк, якая нарадзілася ў 1965 годзе.
І цяпер – сёньняшні каляндар.
22 лістапада ў Беларусі традыцыйна ўшаноўваецца Матруна. Казалі, калі на Матруну шэрань на дрэвах – будуць маразы, калі туман – чакай адлігі.
22 лістапада 1916 году скончыў жыцьцё самагубствам Джэк Лёндан, амэрыканскі пісьменьнік, нэарамантык, якога рэдка хто не чытаў у дзяцінстве.
22 лістапада 1963 году ў Даласе, у амэрыканскім штаце Тэхас быў забіты прэзыдэнт ЗША Джон Фіцджэралд Кенэдзі. У той самы дзень і год памірае папулярны ангельскі пісьменьнік Олдас Хаксьлі.
22 лістапада ў розныя гады прыйшлі на сьвет украінскі філёзаф Рыгор Скаварада, расейскі лексыкограф дацкага паходжаньня Ўладзімер Даль і францускі генэрал Шарль дэ Голь, які абіраўся прэзыдэнтам сваёй краіны ажно тры разы.