Зразумела, за тыдзень ня так проста знайсьці новае месца працы. Хаця зразумела й тое, што пошукі гэтыя многія экс-дэпутаты пачалі раней, яшчэ выконваючы свае функцыі ў парлямэнце.
Для многіх вельмі важным у іх новым жыцьці быў дзень 17 лістапада, калі Аляксандар Лукашэнка наладзіў разьвітальны прыём для Нацыянальнага сходу. Тады кіраўнік дзяржавы з фужэрам шампанскага абышоў усю залу – з кімсьці ён размаўляў больш, з кімсьці менш. Паводле ўдзельнікаў прыёму, найбольш увагі Лукашэнка аддаў экс-дэпутатцы Надзеі Цыркун. Прафэсарка натуральна, расплакалася, пачала жаліцца, што яе нікуды не бяруць на працу. Дарэчы, магчыма, таму, што яна нейкі час уваходзіла ў дэпутацкую групу “Рэспубліка”. Лукашэнка абяцаў дапамагчы, пасьля чаго настрой ў спадарыні Цыркун значна палепшыўся.
А вось у старшыні парлямэнцкай камісіі ў справах сродкаў масавай інфармацыі й правоў чалавека Валера Ліпкіна настрой, наадварот, пагоршыўся. Былы аграрый, да прыходу ў Палату – кіраўнік буйной аграфірмы, пажартаваў з Лукашэнкам: сказаў, што хацеў бы атрымаць хлебнае месца – узначаліць Магілёўскую абласную філію дзяржаўнага камітэта хлебапрадуктаў. На гэта прагучаў адказ: а можа лепш вярнуцца непасрэдна на хлебную ніву?
Але, як мне здаецца, усе рэкорды дэпутацкага працаўладкаваньня можа пабіць былы дэпутат і былы старшыня калгаса “Прагрэс” Сьветлагорскага раёна Валянцін Папруга. Пасьля разьвітаньня са сваім дэпутацкім пасьведчаньнем ён вярнуўся ў родны калгас. А паколькі месца старшыні занятае, былому дэпутату прапанавалі папрацаваць... калгасным брыгадзірам. Пра што бясхітрасны чалавек шчыра і распавёў на сустрэчы з былымі калегамі-дэпутатамі.
Зразумела ня ўсе былыя дэпутаты вяртаюцца на калгасныя палеткі. А што зьбіраюцца рабіць тыя, каго прынята называць “знакавымі фігурамі”? Пачнем з Натальлі Машэравай. Яна расказала мне, што цяпер займаецца афармленьнем пэнсіі. На маё зьдзіўленае пытаньне: “Як – ужо?”, спадарыня Машэрава засьмяялася: “Ня ўжо, а са спазьненьнем на чатыры гады”.
Падобна, што на пэўны час адыдуць ад палітыкі й больш сталыя пэнсіянэры – экс-прэм’ер Вячаслаў Кебіч і генэрал Уладзімер Ягораў. Дарэчы, сям’я генэрала цалкам перастане быць дэпутацкай, паколькі пазбавілася сяброўства ў вышэйшай палаце Нацыянальнага сходу й жонка Ягорава – рэктар Унівэрсытэта культуры Ядвіга Грыгаровіч.
Уладзімер Навасяд, паводле ягоных словаў, хоча зазірнуць на біржу працы. Пра Кірыла Халопіка кажуць, што ён зьбіраецца выкарыстаць свой парлямэнцкі досьвед у расейскай Дзярждуме, дзе яму прапанаваў пасаду свайго памочніка адзін з дэпутатаў.
У лёсе сябраў дэпутацкай групы “Рэспубліка” нічога новага пакуль няма. Пра плуг Парфяновіча і ліст Скрабца да прэзыдэнта Пуціна я ўжо распавядаў. Дарэчы, пасьля шмат хто ў мяне пытаўся: а пра што Лукашэнка размаўляў з Фраловым? Не было такой размовы. Не было таму, што генэрал Фралоў, як ён асабіста сказаў мне, наўмысна праігнараваў прэзыдэнцкі прыём.