Лінкі ўнівэрсальнага доступу

На Сахаліне адбыўся мітынг супраць далучэньня да Японіі двух Курыльскіх астравоў


ПАЎДНЁВА-САХАЛІНСК, РАСЕЯ. Каля трох тысяч чалавек выйшлі на мітынг, пратэстуючы супраць задумы перадаць Японіі два з Курыльскіх астравоў. Прамоўцы заявілі, што астравы назаўжды павінны застацца ў складзе Расеі. Прэзыдэнт Уладзімір Пуцін і міністар замежных спраў Сяргей Лаўроў раней заявілі, што Расея прызнае пагадненьне 1956 году, паводле якога Японіі павінны аддаць два вострава ўзамен за мірную дамову з гэтай краінай. Чатыры спрэчныя Курыльскія астравы савецкая армія заняла ў апошнія дні Другой сусьветнай вайны.
XS
SM
MD
LG