Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Варшаве адбыўся сход “Зьвязу на карысьць дэмакратыі ў Беларусі”


Аляксей Дзікавіцкі, Варшава 20 лістапада ў Варшаве прайшоў сход грамадзкай арганізацыі “Зьвяз на карысьць дэмакратыі ў Беларусі”, сябры якога плянавалі сваю дзейнасьць на наступны год.

Нягледзячы на тое, што “Зьвяз на карысьць дэмакратыі ў Беларусі” – арганізацыя даволі маладая, пра яе ўжо добра ведаюць у Польшчы. Шматлікія акцыі ў падтрымку дэмакратыі ў Беларусі, хэпэнінгі, канфэрэнцыі, беларускія канцэрты й дыскатэкі паказалі, што сябры Зьвязу сур’ёзна зацікаўленыя пашырэньнем у Польшчы ведаў аб сытуацыі ў Беларусі і беларускай культуры.

Пра пляны на наступны год гаворыць намесьнік старшыні “Зьвязу на карысьць дэмакратыі ў Беларусі” Антось Цялежнікаў.

(Цялежнікаў: ) “Сёлета мы пачалі цыкл канцэртаў “Беларуская музычная партызанка”, які выклікаў вельмі вялікую зацікаўленасьць у Польшчы. Думаем пашырыць гэтыя канцэрты на рэгіёны Польшчы. Важныя таксама інфармацыйныя мерапрыемствы – канфэрэнцыі з выкарыстаньнем мультымэдыйных сродкаў. Каб людзі маглі ўявіць, якая беларуская сытуацыя насамрэч. Інфармаваньне палякаў вельмі важнае. Хочам таксама знайсьці добраахвотнікаў, якія хацелі б працаваць з намі разам на карысьць дэмакратычных зьменаў у Беларусі”.

Цікава, што цягам гэтага году ў “Зьвязу на карысьць дэмакратыі ў Беларусі” зьявіліся рэгіянальныя аддзяленьні ў Кракаве, Познані, Вроцлаве й Лодзі.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG