Сёньня ў Беларусі афіцыйна адзначаецца Дзень ракетных войскаў і артылерыі. Гэта яшчэ савецкае сьвята, усталяванае некалі ў гонар пачатку наступу савецкіх войскаў пад Сталінградам 19 лістапада 1942 году. У такім нязьменным выглядзе гэтае сьвята засталося толькі ў Беларусі. Да прыкладу, Украіна перанесла Дзень сваіх ракетчыкаў і артылерыстаў на іншую дату, а ў Расеі такое сьвята адзначаюць у трэцюю нядзелю лістапада.
19 лістапада 1557 году пакінула гэты сьвет каралева Бона, адна з кіраўнічак сярэднявечнай Беларусі. Сама яна была італьянка і шмат зрабіла для разьвіцьця беларускіх земляў і збліжэньня Беларусі з Заходняй Эўропай. Зь ініцыятывы каралевы Боны была праведзеная вялікая аграрная рэформа. У выніку прадукцыйнасьць сельскае гаспадаркі ў Беларусі рэзка ўзрасла, зьмянілася і само аблічча краю: было больш рацыянальна расьселенае сялянства, зямельныя надзелы й населеныя пункты атрымалі новую, рэгулярную пляніроўку. За часоў Боны ў Беларусь прыехала багата яе суродзічаў-італьянцаў: мастакоў, навукоўцаў, дойлідаў, вайскоўцаў ды купцоў. Беларусь была натуральным чынам прыцягнутая ў сфэру ўплыву італьянскага рэнэсансу. А памерла Бона Сфорца ў сябе на радзіме ў Італіі.
19 лістапада 1784 году нарадзіўся Міхал Баброўскі, выдатны навуковец-славіст, адзін з пачынальнікаў беларускага нацыянальнага адраджэньня, які наноў адкрыў сьвету імя Францішка Скарыны.
19 лістапада ў розныя гады прыйшлі на сьвет расейскі навуковец, заснавальнік маскоўскага ўнівэрсытэту Міхаіл Ламаносаў, расейскі рэвалюцыянэр Міхаіл Калінін, помнік якому дагэтуль стаіць насупраць Менскага батанічнага саду, заходнебеларускі паэт Мікола Засім, кіраўнічка Індыі Індзіра Гандзі ды амэрыканскі бізнэсовец Тэд Тэрнэр, які стварыў сусьветна вядомую інфармацыйную службу CNN.
Цяпер – пра каляндар заўтрашняе суботы.
20 лістапада 1930 году народны паэт Беларусі Янка Купала робіць замах на ўласнае жыцьцё. Пасьля разгромных артыкулаў у друку і допытаў у ГПУ паэт ня бачыў для сябе іншага выйсьця як самагубства. Галоўная надзея песьняра – на адраджэньне Беларусі пад савецкай уладай – ня зьдзейсьнілася, а сам ён мусіў сядзець у прэзыдыюмах, хваліць Сталіна, чытаць паклёпы на сваю творчасьць і апраўдвацца перад чэкістамі. Дагэтуль невядомая прычына сьмерці паэта ў 1942-м годзе, калі ён упаў у лесьвічны пралёт маскоўскага гатэлю. Адна з вэрсіяў кажа, што Купала ўсё ж зьдзейсьніў намер забіць сябе. Ну, а тая, першая спроба паэта – зрабіць сабе гаракіры ў 1930-м годзе, не ўдалася – перашкодзіла пільнае атачэньне.
Сярод тых, хто нарадзіўся 20 лістапада, згадаем Георгія Каніскага, які прыйшоў на сьвет у 1717 годзе. Пасьля сьмерці ён будзе названы сьвятым за свае заслугі перад праваслаўем. Каніскі быў эпіскапам у Магілёве, адкрыў там духоўную сэмінарыю, пісаў кніжкі й арыентаваўся на Расею. Таксама 20 лістапада ў розныя гады нарадзіліся швэдзкая пісьменьніца Сэльма Лягерлёф, уганараваная Нобэлеўскай прэміяй, і беларуская паэтка Яўгенія Янішчыц.