Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Vox pop: “Што стаіць за жорсткімі патрабаваньнямі Лукашэнкі да вышэйшых чыноўнікаў?”


Галіна Абакунчык, Менск Загадам Аляксандра Лукашэнкі вызвалены з пасады кіраўнік КДБ Беларусі Леанід Ерын. Падчас прамовы ў Нацыянальным сходзе Аляксандр Лукашэнка таксама выставіў новыя жорсткія патрабаваньні да іншых вышэйшых уладных чыноўнікаў. Што пра гэта думаюць людзі? Апытаньне мінакоў на вуліцах Менску.

(Карэспандэнтка: ) “З чым зьвязана жорсткае стаўленьне да кіраўнікоў сілавых структураў і іншых ведамстваў?”

(Спадар: ) “Хлусіць я не хачу, а праўды казаць таксама”.

(Спадар: ) “Старшыня КДБ – ён ня першы за час прэзыдэнта зьняты. Ну, будуць іншыя, але ж ад гэтага нічога не зьмяняецца”.

(Спадарыня: ) “Прэзыдэнт наводзіць парадак, але парадку больш не становіцца, мяркуючы паводле працы службаў”.

(Спадар: ) “Жорсткасьць і парадак – дзьве вялікія розьніцы”.

(Спадарыня: ) “Я прашу прабачэньня, але я не магу адказваць на палітычныя пытаньні”.

(Спадар: ) “Гэта проста агонія нашага прэзыдэнта. Як быццам чалавек зь неба зваліўся й пабачыў, што нешта ня так, і гэтак разышоўся. Гэта поўнае глупства”.

(Карэспандэнтка: ) “Як вы лічыце, ці магчыма сілавымі сродкамі навесьці парадак?”

(Спадар: ) “Не. Я лічу, што жорсткасьць спараджае жорсткасьць – людзі будуць адказваць тым жа. А гэта – проста жаданьне павялічыць сваю ўладу ў краіне й замацаваць яе разам зь сілавымі сродкамі”.

(Спадарыня: ) “Я лічу, што мяняць людзей трэба заўсёды. Бо адзін чалавек прывыкае, а калі будуць мяняцца, то будуць даражыць сваёй працай”.

(Спадарыня: ) “Парадак у краіне мусіць быць, але ў разумнай меры. Калі ўвесь час ужываць сілу, то гэта ні да чаго не прывядзе”.

(Спадар: ) “Мне падаецца, прэзыдэнт ізноў шукае вінаватых, як ён звычайна гэта робіць, хоча ізноў некага вінаваціць. Бо ён бачыць развал у краіне, і што ён працягваецца. І таму ён стараецца рабіць выгляд працы, здымаючы чыноўнікаў. А па-другое, пэўна, ён бачыць, што гэтыя чыноўнікі сілавых структураў – яны ўжо нядобранадзейныя. Але гэта не прывядзе да ніякага выніку”.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG