Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Не прайшла рэзалюцыя ААН аб парушэньні правоў чалавека ў Беларусі


НЬЮ-ЁРК. Генэральная асамблея ААН адклала прыняцьце рэзалюцыі аб сур’ёзных парушэньнях правоў чалавека ў Беларусі. Камітэт у справе правоў чалавека Генэральнай асамблеі ААН бальшынёй галасоў (75 супраць 65 пры 28 устрыманых) пагадзіўся з прапановаю Расеі адкласьці абмеркаваньне. ЗША і Эўразьвяз, якія прапаноўвалі прыняцьце рэзалюцыі, падымалі пытаньне аб зьнікненьні палітычных апанэнтаў, парушэньняў выбарчага працэсу і зьбіцьці й затрыманьні дэманстрантаў і журналістаў. Беларускі ўрад адпрэчвае закіды і вінаваціць ЗША і Эўразьвяз у палітызацыі працы Камітэта ў cправе правоў чалавека. Раней сёлета Камісія па правох чалавека ААН асудзіла парушэньні правоў чалавека беларускім урадам. Прадстаўнік Беларусі пры ААН Алег Іваноў заявіў, што непрыняцьце рэзалюцыі ёсьць перамогай Беларусі над Злучанымі Штатамі Амэрыкі.
XS
SM
MD
LG