КАБУЛ. Прэзыдэнт Аўганістану Хамід Карзай прызнаў, што вытворчасьць наркотыкаў – аснова эканомікі краіны, аднак выступіў супраць прапановы распыляць гербіцыды з самалётаў над макавымі палямі. Карзай заявіў, што гэта небясьпечна для здароўя людзей, асабліва дзяцей.
Раней ААН зазначыла, што вырошчваньне маку ў Аўганістане павялічылася сёлета на дзьве траціны. Опіюмны бізнэс каштуе 2 мільярды і 800 мільёнаў даляраў, болей як 60 адсоткаў леташняга валавага нацыянальнага прадукту Афганістана.