Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Самая цяжкая стадыя апэрацыі ў Фалюджы скончылася


ІРАК. Камандаваньне ваеннай пяхоты ЗША ў Фалюджы паведаміла, што паўстанцы ў Фалюджы збольшага разьбітыя або расьсеяныя па тэрыторыі Іраку з недастатковамі рэсурсамі для маштабных нападаў. Са словаў генэрал-лейтэнанта Джона Сатлера, 51 амэрыканскі і 8 ірацкіх жаўнераў былі забітыя падчас апэрацыі ў Фалюджы, адпаведна 425 і 43 -- параненыя. Былі забітыя каля 1200 паўстанцаў, каля 1000 захопленыя. Ад 20 да 30 мірных жыхароў былі параненыя, пра забітых інфармацыі няма.

(Сатлер:) – Цяпер мы можам сказаць, што самая цяжкая частка апэрацыі ў Фалюджы скончаная. Мы захапілі гэтае сховішча паўстанцаў.

Тымчасам у Масуле, Кіркуку, Баіджы і Багдадзе адбываліся тэракты, у выніку якіх загінулі 8 чалавек.
XS
SM
MD
LG