(Карэспандэнт: ) “17 лістапада ў Палаце прадстаўнікоў Аляксандар Лукашэнка загадаў забараніць вываз дзяцей на аздараўленьне за мяжу і зьняць з рэклямных шчытоў выявы францускіх фотамадэлек. Скажыце, калі ласка, як вы ставіцеся да гэтых загадаў?”
(Спадарыня: ) “Я лічу, што ў Беларусі пэўна ж дзяцей пажадана кудысьці вывезьці хаця бы на лета. На нейкі пэрыяд — каб яны пабылі ў экалягічна чыстай зоне”.
(Дзяўчына: ) “Я не магу да гэтага ставіцца станоўча. Я не лічу гэтую палітыку нейкай спрыяльнай для далейшага разьвіцьця і дзяцей, і моладзі. Таксама я ня ведаю, чаму ён так вырашыў”.
(Спадар: ) “Чаму забараняць дзецям выяжджаць, калі нехта мае такую магчымасьць і калі міжнародныя арганізацыі іх прымаюць? Іншая справа, што ўсё гэта павінна мець нейкі цывілізаваны выгляд. А рэкляму можна было б і пакінуць, каб беларускія прыгажуні маглі мець нейкі фон для выступу. Я думаю, адно аднаму не замінае”.
(Хлопец: ) “Я супраць гэтага выказваньня. Бо дзеці патрабуюць лекаваньня за мяжой. А фотамадэлі… Жанчына ёсьць жанчынай — і якая розьніца, беларуска яна, ці францужанка”.
(Спадар: ) “Ідыятызм. Як гэта забараніць дзецям выяжджаць за мяжу на аздараўленьне? Гэта першае. Другое. Францускія мадэлькі нам абрыдлі, будзем здымаць нашых. А чаму б ня разам?”
(Спадарыня: ) “Відаць, станоўча стаўлюся. Бо ён кіраўнік нашай дзяржавы і, можа, лепш ведае”.
(Хлопец: ) “Калі дзіця малое, хворае — яго трэба лячыць там, дзе яго могуць вылечыць. І на аздараўленьне трэба вывозіць, проста на аздараўленьне, каб яму дапамаглі. Наогул я думаю, што беларускія жанчыны нашмат прыгажэйшыя за францускіх, і тут, відаць, ён мае рацыю”.
(Спадарыня: ) “Я лічу, што гэта пасьпешлівае рашэньне. З той прычыны, што замежжа нам усё ж такі дапамагае. Дзяржава ня мае столькі сродкаў, каб дапамагчы вылечыць дзяцей. А што тычыцца мадэляў. Ведаеце, я ў прынцыпе над гэтым не разважала. Лічу, што гэта ня вартае ўвагі пытаньне”.