Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Абхазская міліцыя адмовілася падпарадкавацца ўраду


СУХУМІ. Каля 50 кіраўнікоў рэгіянальных аддзяленьняў абхазскай міліцыі адмовіліся падначальвацца абхазскаму ўраду. У сваёй заяве міліцэйскія кіраўнікі вінавацяць прэм’ер-міністра Надара Хашбу ў няздольнасьці супрацьстаяць “хаосу і беспарадку”. Раней Цэнтральная выбарчая камісія Абхазіі абвясьціла лідэра апазыцыі Сяргея Багапша пераможцам прэзыдэнцкіх выбараў 3 кастрычніка. Але дзейны прэзыдэнт Уладзіслаў Ардзінба, які падтрымліваў іншага кандыдата, абвясьціў выбары несапраўднымі. Тымчасам грузінскія ўлады заяўляюць, што выбары былі незаконныя, бо Абхазія – складовая частка Грузіі, нягледзячы на тое, што гэтая рэспубліка абвясьціла Дэклярацыю незалежнасьці ў пачатку 1990-х і фактычна мае поўную аўтаномію.
XS
SM
MD
LG