Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Улады не зарэгістравалі юрыдычны адрас пратэстанцкай царквы “Новае жыцьцё”


Альгерд Невяроўскі, Менск Адміністрацыя Маскоўскага раёну Менску не зарэгістравала юрыдычны адрас пратэстанцкай царквы “Новае жыцьцё”. На думку ўладаў, юрыдычны адрас ня можа знаходзіцца ў будынку былой жывёлагадоўчай фэрмы. Гэтае рашэньне пагражае царкве адмовай у перарэгістрацыі, таму вернікі зьбіраюцца адстойваць свае правы ў судзе.

Два з паловай году таму царква “Новае жыцьцё” набыла паўразбураны будынак фэрмы ў былой вёсцы Сухарава. Вернікі хацелі аднавіць і перапрафіляваць гэты будынак, але ўлады не дазволілі. Чыноўнікі лічаць, што будынак не прыдатны для набажэнстваў, таму адміністрацыя Маскоўскага раёну Менску адмовілася рэгістраваць у ім юрыдычны адрас царквы.

Начальніца аддзелу ў справах рэлігіяў і нацыянальнасьцяў Менгарвыканкаму Ала Рабісава гаворыць, што дазвол на перапрафіляваньне будынку сапраўды не даецца, бо паводле гарадзкога генпляну там мусіць быць іншы аб’ект. Юрыдычнага адрасу ў царквы няма, і цяпер гарвыканкам можа адмовіць ёй у рэгістрацыі. Гаворыць адміністратар царквы “Новае жыцьцё” Васіль Юрэвіч:

(Юрэвіч: ) “Будзем зьвяртацца ў суд. Паспрабуем законнымі мэтадамі дзейнічаць. Наколькі гэта атрымаецца ў гэтай дзяржаве — я ня ведаю”.

На набажэнствы царквы “Новае жыцьцё” кожную нядзелю ў былую вёску Сухарава прыяжджае ад 500 да 700 чалавек.

16 лістапада ў Беларусі у адпаведнасьці з Законам ад свабодзе сумленьня скончылася перарэгістрацыя рэлігійных аб’яднаньняў і грамадаў. Паводле інфармацыі Камітэту ў справах рэлігіяў і нацыянальнасьцяў перарэгістравана больш за 99% рэлігійных грамадаў. У грамадзкім інфармацыйным цэнтры “Свабода сумленьня” лічаць, што перарэгістрацыю прайшло каля 95% суполак розных канфэсіяў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG