Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ірак: масаваная атака амэрыканскіх войскаў у Масуле


МАСУЛ. Каля 1000 амэрыканскія вайскоўцаў пачалі наступ у гэтым горадзе на поўначы Іраку, дзе суніцкія ваяўнікі захапілі пастарункі, масты і адміністрацыйныя будынкі. Тымчасам у Фалюджы войскі ЗША працягваюць падаўляць апошнія агмяні супраціву паўстанцаў. Генэрал Джордж Кэйсі заявіў:

(Кэйсі:) – Мы лічым, што ў Фалюджы была адна з асноўных базаў, дзе паўстанцы плянавалі дзеяньні, дзе зьбіраліся ваяўнікі з-за мяжы і дзе зьбіралі выбуховыя прыстасаваньні. Цяпер з гэтым скончана”.

Падчас баёў у Фалюджы забітыя больш за 1200 ваяўнікоў, каля тысячы былі захопленыя. Загінулі 38 амэрыканскіх і 6 ірацкіх жаўнераў.
XS
SM
MD
LG