ЛЁНДАН. Насьледны прынц Вялікай Брытаніі Чарльз зьвінаваціў брытанскіх выкладчыкаў у аўтаматызацыі працэсу навучаньня і ў “спробе ператварыць студэнтаў у робатаў”. “Адукацыя дасягае толькі эканамічнага эфэкту", -- піша прынц Чарльз у сваім звароце, -- "занадта шмат студэнтаў пакідаюць навучальныя ўстановы, мала ведаючы нацыянальную спадчыну і гісторыю".
Прынц Чарльз заснаваў летнія школы, прызначаныя для выхаваньня прыхільнасьці да ангельскай мовы і гісторыі.