Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Кандаліза Райс прызначаная Дзяржсакратаром ЗША


ВАШЫНГТОН. Амэрыканскі прэзыдэнт Джордж Буш сёньня прызначыў 50-гадовую Кандалізу Райс, дарадцу ў пытаньнях нацыянальнай бясьпекі, Дзяржсакратаром ЗША. Кандаліза Райс валодае расейскай мовай і зьяўляецца экспэртам у пытаньнях кантролю за ўзбраеньнямі. У часе прэзыдэнцтва Джорджа Буша-старэйшага Райс была дарадцай у пытаньнях СССР Рады нацыянальнай бясьпекі. Цяпер кандыдатуру Кандалізы Райс яшчэ мусіць зацьвердзіць Сэнат.
XS
SM
MD
LG