Будаўнік Віктар Гаўрылаў зь Веткі Гомельскай вобласьці два гады працаваў пад Курскам у Расеі. Праўда, прымусіў бацькоў пахвалявацца, калі год ад яго не было зьвестак, але цяпер маці сынам задаволеная, у тым ліку яго заробкамі.
(Спадарыня: ) “Ён і плітку кладзе, і будуе, і маляром працаваў. Шмат грошай зарабіў, у кішэні не ўмяшчаліся”.
Паводле зьвестак Дэпартамэнту грамадзянства і міграцыі Міністэрства ўнутраных справаў Беларусі, сёлета амаль 5 тысяч беларусаў зьехалі працаваць за мяжу. Але гэта толькі тыя, хто меў кантракты. “Бескантрактнікі на ўлік не трапляюць”, — прызнаў супрацоўнік дэпартамэнту Сяргей Матус. Беларускі амбасадар у Расеі Ўладзімер Грыгорьеў называе прыблізную лічбу — 300 тысяч беларусаў, якія цягам году працавалі ў Расеі. Амбасадар ганарыцца значным унёскам беларусаў у эканоміку ўсходняй суседкі, але хіба толькі вышэйшымі заробкамі вымяраецца вынік іх працоўнай місіі?
Шклоўскі журналіст Аляксандар Шчарбак правеў дасьледаваньне таго, як беларусы шукаюць працу.
(Шчарбак: ) “Ёсьць пад Масквой такое мястэчка Тучкова. Вось там знаходзіцца рынак працоўны для беларусаў. Прыяжджаюць багатыя дзядзькі, й калі бачаць аўтамабіль зь Беларусі, пытаюцца: што ўмееце? Тое, тое, і гэта. Добра, бяром. І вось так прыблізна 3 тысячы нашых землякоў адначасова працуе пад Масквой і Санкт-Пецярбургам”.
Усяго ж, паводле Аляксандра Шчарбака, з 23 тысяч працаздольных жыхароў раёну на заробкі ў Расею выпраўляецца амаль палова. Зарабляюць ад 300 да 500 даляраў штомесяц, але некаторыя вяртаюцца і без заробку. Адбірае мафія альбо расейскія міліцыянты. Шмат і тых, хто не вярнуўся ўвогуле. Аляксандар сабраў зьвесткі пра семярых жыхароў Шклову, якія загінулі на будоўлях Расеі. Яшчэ чатыры чалавекі лічацца зьніклымі бязь вестак.
Вялікая працоўная міграцыя назіраецца ва ўсіх памежных раёнах з Расеяй, адзначае эканаміст Міхал Залескі.
(Залескі: ) “На райцэнтрах няма чым заняць людзей. Тамтэйшыя прадпрыемствы неканкурэнтаздольныя ў параўнаньні з прадпрыемствамі вялікіх гарадоў. Таму райцэнтры робяць найбольшы выкід людзей за мяжу. Вось і едуць з Горак, з Лоева, Петрыкава, Драгічына. Адкуль хочаш едуць”.
Міхал Залескі ня бачыць іншай магчымасьці спыніць плынь працоўнай міграцыі зь Беларусі ў Расею, акрамя як зачыніць мяжу. “Усе эканамічныя прычыны за тое, каб людзі ехалі туды на заробкі. Бо там лепш плацяць нават за некваліфікаваную працу”, — адзначае эканаміст.
Паводле зьвестак Міністэрства замежных справаў Беларусі, штогод за мяжой паміраюць паводле розных прычынаў ад 100 да 120 чалавек. Аднак у гэтых зьвестках могуць ня ўлічвацца ўсе беларусы, якія памерлі ў Расеі, прызнае прэсавы сакратар МЗС Беларусі Андрэй Савіных.