Лінкі ўнівэрсальнага доступу

МЗС Беларусі пацьвердзіла беларускае грамадзянства чатырох авіятараў у Кот-д’Івуары


Валер Каліноўскі, Менск Прэсавы сакратар МЗС Беларусі Андрэй Савіных прызнаў, што сярод пятнаццаці авіятараў, якія на мінулым тыдні былі затрыманыя Замежным францускім легіёнам у аэрапорце сталіцы Кот-д’Івуару Абіджану, чацьвёра маюць беларускае грамадзянства.

Усе чацьвёра працуюць паводле прыватных кантрактаў, займаюцца перавозкай грамадзянскіх грузаў на Ан-12, і ім цяпер нічога не пагражае, — зазначыў спадар Савіных.

(Савіных: ) “Ёсьць дамоўленасьць з консульскімі службамі Расеі, што калі раптам сытуацыя будзе абвастрацца і будзе прынятае рашэньне аб эвакуацыі расейскіх грамадзянаў, то іх эвакууюць разам з расейцамі”.

У мінулы чацьвер 15 авіятараў зь Беларусі, Украіны і Расеі былі вызваленыя з-пад варты францускіх міртворацаў з дапамогай расейскай амбасады ў Абіджане і Чырвонага крыжа. Цяпер яны знаходзяцца ў гатэлі, дзе жылі раней.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG