Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Выбары прэзыдэнта Ўкраіны: браты Клічко падтрымалі Юшчанку


Валер Каліноўскі, Менск Баксэры Віталь і Ўладзімер Клічко напярэдадні другога туру выбараў прэзыдэнта Ўкраіны выказалі падтрымку кандыдату ад апазыцыі Віктару Юшчанку.

У сваім відэазвароце да суайчыньнікаў чэмпіён сьвету па боксе сярод прафэсіяналаў Віталь Клічко назваў другі тур прэзыдэнцкіх выбараў “днём выбару Ўкраіны, да якога народ ішоў болей за тысячу гадоў: праз татарска-мангольскую навалу, праз польска-літоўскае паняволеньне, праз свавольства манархіі, праз крывавае і галадаморнае дваццатае стагодзьдзе”. Браты Клічко заклікалі сваіх суграмадзянаў у дзень выбараў адкласьці ўсе справы і прагаласаваць за Віктара Юшчанку.

Віталь Клічко цяпер у ЗША рыхтуецца да бою 11 сьнежня з Дэні Ўільянсам, адстойваючы заваяваны нядаўна тытул чэмпіёна сьвету паводле вэрсіі WBC. Раней найбольшая футбольная зорка Ўкраіны Андрэй Шаўчэнка выказаў падтрымку канкурэнту Юшчанкі на выбарах дзейнаму прэм’еру Віктару Януковічу. Гэтак жа выказалася і чатырохразовая алімпійская чэмпіёнка па плаваньні Яна Клачкова.

Тым часам фінансаваньне другога туру выбараў 21 лістапада пастаўленае пад пагрозу. Старшыня ЦВК Украіны Сяргей Ківалаў паведаміў, што ўрад дагэтуль не пералічыў грошай. Урад Украіны, які ўзначальвае адзін з кандыдатаў Віктар Януковіч, аргумэнтаваў гэта тым, што ў першым туры былі вычарпаныя ўсе грошы, адведзеныя бюджэтам на выбары, бо колькасьць кандыдатаў у прэзыдэнты і сябраў выбарчых камісіяў была большая, чым папярэдне меркавалася. Вярхоўная Рада зьбіраецца тэрмінова прыняць зьмяненьні ў бюджэт Украіны 2004 году.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG