Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Прэм''ер Харватыі адведаў Сэрбію-Чарнагорыю


БЕЛГРАД. Прэм’ер-міністар Харватыі Іва Санадэр адведаў сёньня сталіцу Сэрбіі. Гэта першы візыт у Сэрбію харвацкага палітыка, пачынаючы ад распаду Югаславіі ў 1990-х гадох. Санадэр правёў перамовы з прэзыдэнтам Сэрбіі-Чарнагорыі Сьветазарам Маравічам. Міністры юстыцыі Сэрбіі й Харватыі падпісалі пагадненьне па абароне правоў нацыянальных мяншыняў у гэтых традыцыйна варожых краінах. Сэрбскі прэм’ер Ваіслаў Каштуніца назваў візыт Іва Санадэра "справай надзвычайнай важнасьці для Балканаў", бо "гэта можа аднавіць міжэтнічнае паразуменьне" пасьля войнаў.
XS
SM
MD
LG