НЬЮ-ЁРК. Рада Бясьпекі ААН накінула эмбарга на Кот д’Івуар. Эмбарга выкліканае вайной, якую разьвязаў урад Кот д’Івуару на мінулым тыдні, напаўшы на паўстанцаў на поўначы Івуару і на францускіх міратворцаў, якія трымалі разьдзяляльную лінію паміж войскамі ўраду і паўстанцаў. Калі Францыя адказала зьнішчэньнем вайсковых самалётаў Івуару, вулічныя натоўпы зьдзейсьнілі інсьпіраваныя урадам напады на іншаземцаў. Больш за 5 тыс. іншаземцаў былі тэрмінова эвакуяваныя з Кот д’Івуару.