Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ваўкавыская галадоўніца шпіталізаваная


Галіна Абакунчык, Менск Ваўкавыская галадоўніца Валянціна Салдатава ад панядзелка зьмешчаная ў шпіталь — пагоршылася здароўе. Цягам 19 дзён 67-гадовая пэнсіянэрка адмаўляецца ад ежы на знак пратэсту супраць фальсыфікацыі вынікаў выбараў, перасьледу незалежнай “Мясцовай газэты” і бязьдзеяньня ўладаў у вырашэньні жыцьцёвых праблемаў.

Валянціна Садатава хварэе на цукровы дыябэт, і на шпіталізацыі настоялі лекары. Але жанчына пагадзілася толькі на дзённы стацыянар, бо мусіць даглядаць непаўнагадовую ўнучку-школьніцу. Спадарыня Салдатава прымае лекі й працягвае галадоўку.

(Салдатава: ) “Адступаць няма куды, бо калі я цяпер адступлю, то ўжо нічога не даб’юся”.

Паводле спадарыні Салдатавай, улады Ваўкавыску на галадоўку па-ранейшаму не зважаюць. Вось як гэта пракамэнтавала дачка пэнсіянэркі Натальля Буданава:

(Буданава: ) “Калі за гэтулькі дзён, як яна галадае, ніводзін з чыноўнікаў не прыйшоў, ніводзін з дэпутатаў, дык гэта — параліч улады ў Беларусі, натуральны параліч”.

На аўторак у Ваўкавыску заплянаванае выязное паседжаньне Гарадзенскага аблвыканкаму, на парадку дня якога “Нядобранадзейнае палітычнае становішча ў раёне”.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG