Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сёньня будзе апублікаваная справаздача МАГАТЭ ў пытаньні ядзернай праграмы Ірану


ВЕНА. МАГАТЭ сёньня афіцыйна апублікуе справаздачу ў пытаньні ядзернай праграмы Ірану. Учора прадстаўнік Тэгерану Хасан Раўхані заявіў пра спыненьне праграмы ўзбагачэньня ўрану. Гэтае рашэньне было прынятае пасьля завяршэньня перамоваў з Вялікай Брытаніяй, Францыяй ды Нямеччынай. Пазьней галоўны прадстаўнік Ірану на перамовах з Эўразьвязам Хусэйн Мусавян адзначыў, што спыненьне праграмы ўзбагачэньня ўрану зьяўляецца часовым, і што яго краіна разглядае гэтае рашэньне, як крок да лепшых стасункаў, а не як абавязаньне. Мусавян таксама паведаміў, што Эўразьвяз падтрымае далучэньне Ірану да сьпісу краінаў, якія могуць вырабляць ядзернае паліва. Заява Ірану аб спыненьні праграмы ўзбагачэньня ўрану будзе ўключаная ў справаздачу МАГАТЭ. 25 лістапада Рада дырэктараў МАГАТЭ будзе разглядаць пытаньне ядзернай праграмы Ірану.
XS
SM
MD
LG