Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Выбары прэзыдэнта Палестынскае Аўтаноміі адбудуцца 9 студзеня


РАМАЛАГ. Палестынскія афіцыйныя асобы абвясьцілі, што прэзыдэнцкія выбары у Палестыне пройдуць 9 студзеня. Ясір Арафат, які сканаў у чацьвер, 40 год быў нязьменным кіраўніком Палестынскае Аўтаноміі і не назваў пераемніка. Галоўная фракцыя арафатаўскай арганізацыі “Фатх” выбрала сваім кандыдатам цяперашняга прэм’ера Аўтаноміі Ахмэда Карэя. Сьпікер Парлямэнту Рохі Фатух да выбараў застаецца часовым кіраўніком Аўтаноміі. Міжтым прэм’ер-міністар Ізраілю Арыэль Шарон заявіў, што ён не выключае магчымасьці галасаваньня на прэзыдэнціх выбарах для 230 тыс. палестынцаў, што жывуць у спрэчным усходнім Ерузаліме. Раней ізраільскія ўлады рэзка пярэчылі супраць магчымасьці галасаваньня для усходнеерузалімскіх палестынцаў, бачачы ў гэтым пагрозу цэласнасьці дзяржавы Ізраіль. Прадстаўнік амбасады ЗША ў Ізраілі адмовіўся адказваць на пытаньне аб тым, ці не аказваюць ЗША ціск на ізраільскія ўлады ў пытаньні галасаваньня ерузалімскіх палестанцаў.
XS
SM
MD
LG