Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ахмэд Курай абвясьціў тэрмін правядзеньня парляманцкіх і прэзыдэнцкіх выбараў


РАМАЛА. На наступны дзень пасьля пахаваньня Ясіра Арафата кіраўніцтва Палестынскай аўтаноміі распачало падрыхтоўку да выбараў новага прэзыдэнта. Прэм’ер-міністар Палестыны Ахмэд Курай заявіў, што прэзыдэнцкія выбары адбудуцца 9 студзеня, а парляманцкія выбары ў аўтаноміі заплянаваныя на першы квартал новага году. Аднак, цэнтральная выбарчая камісія заявіла, што будзе патрабаваць міжнародную дапамогу дзеля правядзеньня рэгістрацыі выбарцаў на тэрыторыі акупаванай і анэксаванай часткі ўсходняга Ерусаліму. Ахмэд Курэй сёньня таксама заклікаў да правядзеньня перамоваў зь Ізраілем: “Я заяўляю амэырканскай адміністрацыі, прэзыдэнту ЗША Джорджу Бушу,Ізраілю і цэламу сьвету, што цяпер надыйшоў час, калі мы мусім быць больш сур’ёзнымі”. Прэзыдэнт Злучаных Штатаў Джордж Буш і прэм’ер-міністар Вялікай Брытаніі Тоні Блэр у пятніцу заклікалі сьвет падтрымаць надыходзячыя выбары ў парлямант Палестыны як крок да міру на Блізкім Усходзе й стварэньне Палестынскай дзяржавы.
XS
SM
MD
LG