Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Колькасьць ахвяраў ад пачатку апэрацыі ў Аль-Фалюджы дакладна невядомая


Эль-Фалюджа. Амэрыканскія вайскоўцы паведамілі аб 600-ах забітых ваяўнікох. З афіцыйных зьвесткаў, 18 амэрыканскіх і 5 ірацкіх урадавых жаўнераў загінулі пры апэрацыі. Больш за 100 амэрыканскіх жаўнераў, параненых падчас штурму Фалюджы, перавезеныя сёньня ў галоўны вайсковы шпіталь ЗША у Нямеччыне. Усяго з пачатку штурму у шпіталь паступілі 125 жаўнераў, падае прадстаўніца шпіталя Мэры Шоў. Усяго параненых амэрыканцаў – 178. Не паведмляецца аб колькасьці ахвяраў сярод мірнага насельніцтва.
XS
SM
MD
LG