Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Арафат пахаваны ў Рамалагу


РАМАЛАГ. Палестынскі лідэр Ясір Арафат пахаваны ў Рамалагу, дзе знаходзілася ягоная рэзыдэнцыя. На пахаваньне сабраўся шматтысячны натоўп палестынцаў. Раней палестынскія сілы бясьпекі стралялі ў паветра, спрабуючы ўтаймаваць натоўп, які запоўніў пляц перад рэзыдэнцыяй і атачыў верталёт Арафата. Сёньня раніцай у каіры адбылася цырымонія разьвітаньня зь Ясірам Арафатам, у якой бралі ўдзел больш за 40 кіраўнікоў краін сьвету. У Ізраілі былі прынятыя падвышаныя меры бясьпекі у сувязі з пахаваньнем Арафата.
XS
SM
MD
LG