Удзел беларускіх мастакоў у францускай выставе – сумесны праект пасольства Францыі ў Беларусі й Фэдэрацыі кампаньёнаў Парыжу. Сёньня нашы беларускія мастакі выстаўляюцца на Манмартры.
49 плякатаў і аб''ектаў Сяргея Войчанкі й Уладзімера Цэсьлера, якія адабраныя францускімі мастацтвазнаўцамі і галерэйшчыкамі, цягам тыдню будуць выстаўленыя ў галерэі 18-й акругі Парыжу. Вось што распавяла мастацтвазнаўца Ірына Стальная.
(Стальная: ) “Гэта маленькая галерэя, якая знаходзіцца ў 18-й акрузе Парыжу (а 18 акруга Парыжу – гэта Манмартр), дзе мэсьё Андрэ Дзюма арганізаваў выставу беларускіх мастакоў. Гэта адбылося вельмі хутка, дзякуючы дарадцы па культуры амбасады Францыі ў Беларусі Сільві Лемасон”.
Ініцыятыва была з францускага боку. Асацыяцыя "Сябры Манмартру" адбірала працы на выставу, дырэктар фірмы "Інтэркарт" Патрык Бурдон дапамог перавесьці творы мастацтва ў Парыж, а дырэктар беларускай фірмы "Рэмарк" Дзьмітры Ярота дапамог надрукаваць плякаты мастакоў.
Ім беларускія мастакі вельмі прасілі перадаць самыя шчырыя словы ўдзячнасьці. І, натуральна, дарадцы па культуры амбасады Францыі ў Беларусі мадам Сільві Лемасон.
Мастакі некалькі дзён знаходзяцца ў Францыі. І Уладзімер Цэсьлер вельмі ўражаны цікавасьцю парыжынаў да Беларусі.
(Цэсьлер: ) “Я заўважыў, што французы вельмі-вельмі цікавяцца Беларусьсю”.
(Карэспандэнтка: ) “А як вы думаеце, з чым гэта зьвязана. Няўжо нашых мастакоў там ведаюць?”
(Цэсьлер: ) “Мне здаецца, у іх вельмі вялікая цікавасьць да беларускай культуры, асабліва ў тых парыжанаў, якія ўжо былі ў Менску, яны вельмі цёпла ставяцца да нас і вельмі зацікаўленыя ў пашырэньні культурных сувязяў. І яны гатовыя далей шмат рабіць, і сам мэсьё Дзюма. Прычым, гэта ня так проста зрабіць у Парыжы, таму што яны павінны сустракацца з мэрам Парыжу, пераконваць. І яны гэта робяць, што вельмі прыемна і радасна”.
Беларусаў прымала ўнучка нашага славутага земляка Марка Шагала Мэрэт Мэер.
Ірына Стальная і Уладзімер Цэсьлер гасьцілі ў яе шыкоўным доме 17-га стагодзьдзя на высьпе Сітэ, у самым сэрцы Парыжу, любаваліся палотнамі Марка Шагала і Анры Матыса.
Іх запрасіў у сваю майстэрню беларус, знакаміты мастак Барыс Забораў, які ўжо больш за 20 гадоў жыве ў Францыі.
А 16 лістапада ў Парыжы мастацтвазнаўца Ірына Стальная і мастак Уладзімер Цэсьлер выступяць на канфэрэнцыі “Беларуская культура ў апошнія паўстагодзьдзя”.
Гэта ўжо ня першая выстава менавіта Цесьлера і Войчанкі ў Францыі. Нашых мастакоў ужо ведаюць францускія аматары мастацтва, яны не адзін раз выстаўляліся ня толькі ў Парыжы. Колькі дакладна разоў, нават самі не маглі падлічыць, бо бывае і так, што плякаты выстаўляюцца нават без ведама мастакоў. Нават у Луўры ёсьць адна супольная праца Уладзімера Цэсьлера і Сяргея Войчанкі.