Пяць мінімальных заробкаў – такім штрафам пакарала адваката Гары Паганяйлу адміністрацыйная камісія Маскоўскага раёну Менску. Адміністрацыйныя судзьдзі вырашылі, што вядомы праваабаронца распаўсюджваў незарэгістраванае выданьне.
Меліся на ўвазе брашуры з дакумэнтамі аб зьніклых палітыках, што трымалі ў руках удзельнікі пікету ля будынку пракуратуры Беларусі.
Акцыя адбылася 16 верасьня, у пятую гадавіну зьнікненьня апазыцыянэраў Віктара Ганчара і Анатоля Красоўскага.
Гары Паганяйлу затрымалі разам зь яшчэ двума ўдзельнікамі пікету, між тым ён адмаўляе, што распаўсюджваў незарэгістраванае выданьне і гэтым парушаў закон.
Тое, што насуперак закону яго прызналі вінаватым, праваабаронцу не зьдзіўляе.
(Паганяйла: ) “Яны фальсыфікуюць крымінальныя справы, незаконна асуджаюць на пазбаўленьне волі, гэта сёньня робіцца лёгка. Дык што ім пакараць рублём нейкага Паганяйлу, правабаронцу”.
І ўсё ж Гары Паганяйла не пагадзіўся з пакараньнем і зьбіраецца абскарджваць яго ў вышэйшай судовай інстанцыі.