Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Старшыня Камітэту міністраў Рады Эўропы У. Цімашэвіч – Эўропа павінна зьвярнуць увагу на сытуацыю ў Беларусі


Аляксей Дзікавіцкі, Варшава Ўчора ўпершыню ў гісторыі міністар замежных справаў Польшчы Уладзімер Цімашэвіч (Włodziemierz Cimoszewicz) пераняў старшынёўства ў Камітэце міністраў Рады Эўропы. У часе адмысловай цырымоніі ў Страсбуры, а таксама ў часе сёньняшняга візыту ў Гішпанію, спадар Цімашэвіч некалькі разоў заяўляў пра тое, што Эўропа павінна неадкладна зьвярнуць увагу на сытуацыю ў Беларусі.

“Як суседка Беларусі, Польшча асабліва занепакоеная сытуацыяй у гэтай краіне – апошняй у Эўропе, якая не ўваходзіць у склад Рады Эўропы і нават ня мае там статусу назіральніка. Я заклікаю шукаць новыя ініцыятывы, зь якімі нашая арганізацыя магла б выступіць, каб дапамагчы паўстаньню дэмакратычнай і прававой дзяржавы ў Беларусі”, – заявіў Уладзімер Цімашэвіч у часе цырымоніі ў Страсбуры.

Паводле ягоных словаў, у часе свайго старшынёўства ў Камітэце міністраў Рады Эўропы, Польшча будзе наладжваць і разьвіваць кантакты з прадстаўнікамі грамадзянскай супольнасьці Беларусі, каб запабегчы татальнай ізаляцыі беларусаў, “да чаго, як падаецца, імкнуцца ўлады Беларусі”.

“Адначаова, мы будзем пазьбягаць усялякіх жэстаў, якія маглі б быць інтэрпрытаваныя як падтрымка Аляксандра Лукашэнкі і ягоных паплечнікаў”, – адзначыў Цімашэвіч.

Прамаўляючы сёньня ў Мадрыдзе, куды міністар замежных справаў Польшчы прыляцеў з афіцыйным візытам, Цімашэвіч зьвярнуў увагу на тое, што ў Беларусі не спыняюцца парушэньні правоў чалавека.

(Цімашэвіч: ) “Вельмі важна, каб Эўрапейскі зьвяз выпрацаваў канцэпцыю стабілізацыі ў той частцы кантынэнту”.

Сытуацыя ў Беларусі таксама ў парадку дня сёньняшніх мадрыдзкіх перамоваў Цімашаэвіча зь ягоным гішпанскім калегам Мігелем Марацінасам.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG