Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Беларускую дэлегацыю на пахаваньні Арафата ўзначаліць памочнік прэзыдэнта Ігар Ляшчэня


Валер Каліноўскі, Менск Пра гэта паведамілі ў МЗС Беларусі. Дакладнай інфармацыі, хто яшчэ будзе ў складзе гэтай дэлегацыі ў Каіры, пакуль няма. Аляксандар Лукашэнка на пахаваньне Арафата не паедзе.

Беларускі кіраўнік сёньня накіраваў спачуваньне выканаўцу абавязкаў кіраўніка Палестынскай нацыянальнай аўтаноміі Раухі Фатуху, прэм’еру Ахмэду Курэі й генэральнаму сакратару Арганізацыі вызваленьня Палестыны Махмуду Абасу ў сувязі са сьмерцю Ясіра Арафата. Лукашэнка назваў Арафата “мудрым і выбітным палітычным лідэрам, які карыстаўся аўтарытэтам у арабскім сьвеце”, — паведаміла прэсавая служба прэзыдэнта Беларусі.

Гл. таксама • Памёр Ясір Арафат • Афіцыйны Менск выказвае спачуваньне палестынскаму народу
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG