Адразу пасьля суду дэпутат Палаты прадстаўнікоў другога скліканьня Ўладзімер Навасяд распавёў Радыё Свабода пра паседжаньне:
(Навасяд: ) “У апошнім слове я прасіў зарэгістраваць Партыю свабоды і прагрэсу (ПСП), і такім чынам даць нам легальную магчымасьць працаваць у нашай краіне”.
Вярхоўны суд вынесе рашэньне заўтра. Уладзімер Навасяд спадзяецца, што яно будзе на карысьць заснавальнікаў партыі.
(Навасяд: ) “Мабыць, возьмуць і зарэгіструюць. І такое можа быць таксама. Чаму не? Выбары прайшлі. Увогуле, гэта будзе такі крок, які пакажа пэрспэктыву палітыкаў у Беларусі, як увогуле займацца легальнай палітыкай”.
Устаноўчы зьезд Партыі свабоды і прагрэсу адбываўся двойчы, упершыню летась у лістападзе. Аднак Міністэрства юстыцыі праз тры месяцы адмовіла партыі ў рэгістрацыі, спаслаўшыся на тое, што некалькі палажэньняў у статуце супярэчаць дзейнаму заканадаўству. Сёлета ў траўні адбыўся паўторны ўстаноўчы зьезд партыі, а ў верасьні заснавальнікі ізноў атрымалі зь Міністэрства юстыцыі адмову, — паводле Навасяда, з прычыны парушэньня парадку стварэньня партыі.
Партыя свабоды і прагрэсу, паводле яе лідэра Ўладзімера Навасяда, зьяўляецца партыяй лібэральнага кірунку. У яе ўваходзяць у асноўным сябры моладзевага грамадзкага аб’яднаньня “Грамадзянскі форум”, якое ўзначальвае Ўладзімер Навасяд.