(Спадар: ) “Добры дзень! Я наконт вашага пытаньня. Лічу я, што карупцыя ня зьменшыцца, таму што ня тых арыштоўваюць.
Хачу праз радыё зьвярнуцца да ўсіх слухачоў. Вось кожны дзень я сяджу і слухаю Радыё Свабода. Па тэлефанаваньням я разумею, што нас, аднадумцаў, многа, аднадумцаў, у сэнсе тых, хто выступае супраць фальсыфікацыі. Сяджу і думаю, вось у Карачаеве-Чаркесіі сёньня жыхары гораду штурмам узялі Дом урадаў. Дык а чаму мы ня выступім? Дзякуй за ўвагу.”
(Спадарыня: ) “Карупцыя, подкуп прадажных службовых асобаў, палітычных і грамадзкіх дзеячоў – ну, з гэтым на Беларусі ўсё ў парадку: і купляюць, і прадаюцца.
Уся гэтая сыстэма падобная на спрут, шчупальцы якога ўрасьлі літаральна ва ўсе сфэры жыцьця. І самае галоўнае сьведчаньне таму, што суды ў нас над чыноўнікамі высокага рангу закрыты. Думаю, што карупцыя ня толькі ня зьменшыцца, але і павялічыцца, толькі будуць больш асьцярожнымі, ня будуць адзін аднаму дарогу перахадзіць. Бо гэта адзіная прычына па каторай і Жураўкова, і Рыбакоў трапілі на лаву падсудных. Барацьбой з карупцыяй тут і ня пахне. Калі-небудзь матэрыялы суду абнародуюцца, і калі гэта будзе пры нашым жыцьці, мы жахнёмся, даведаўшыся пры якіх парадках жылі.”
(Яцкевіч Аляксандар Анатольевіч: ) “Я хачу зьвярнуцца да Аляксандра Рыгоравіча Лукашэнкі. Учора я атрымаў заробак 75 тысяч і квітанцыю на квартплату 65 тысяч. Гэтакую элегантную лёгіку нават пабаяліся растлумачыць самыя геніяльныя мысьліцелі. Пабедаваў я пабедаваў, а потым выдаў басенку. Зрабіце ласку, паслухайце.
Какой-то жабе дали власть, У жабы разгорелась страсть. Вползёт на пень и Каждый день готова надрываться, Всё норовит с другими потягаться. “Мой пень, он мне принадлежит К нему душа моя лежит! И кто б не посмел остановиться – Не разрешу ему садиться!” Медведь в ту пору мимо проходил, Услышав дерзость, Лапы чуть не опустил. Но, пораздумавши, смутился, В таком поступке усомнился. Что с этой гадости возьмёшь? Лишь место мокрое оставишь И мало удовольствия доставишь. В лесу подумают: Медведь на пне сидел И накануне, видимо, плохое что-то съел. Так наш медведь посторонился И в лес тропою удалился.
Бывает так, когда иной Смеётся над самим сбой. В делах умом выходит очень слабо, По сути, дело – та жа жаба.
(Спадар: ) “Як мне падаецца, ня толькі рэфэрэндум і выбары зьяўляюцца фарсам на Беларусі, але і шмат чаго іншага. А барацьба з карупцыяй таксама носіць фарсавы характар. А рэформы ў эканоміцы? А ўзровень жыцьця? Гэта таксама фарс! Вяртаньне назад у Савецкі Саюз, так званая стабільнасьць, застой, стагнацыю прапагандысты ад улады выдаюць за дынамічнае разьвіцьцё, падобнае краінам усходу, маладым тыграм – і гэта фарс! А дыктатуру на Беларусі выдаваць за лепшы ўзор дэмакратыі, лепшы чым дэмакратыі ў Нарвэгіі ці Францыі, гучыць як зьдзек са здаровага сэнсу! Дзякуй.”