Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Таджыкістане асуджаныя 20 членаў ісламісцкай групоўкі "Хізб-ут-Тахрыр".


ДУШАНБЭ. Таджыцкі суд асудзіў 20 членаў забароненай ісламскай арганізацыі Хізб-ут-Тахрыр да турэмнага зьняволеньня тэрмінам ад 3 да 8 гадоў. Судзьдзя Насім Эхсонаў заявіў, што асуджаныя вінаватыя ў “закліках да зьмяненьня канстытуцыйнага ладу, да нацыянальнай, расавай і рэлігійнай варожасьці і ў прыналежнасьці да забароненай арганізацыі”. Адвакат аднаго з асуджаных заявіў, што прынамсі ягонага кліента пад сьледзтвам моцна зьбівалі і прымушалі агаварыць сябе. У сапраўднасьці ён ня сябра арганізацыі. Хізб-ут-Тахрыр, альбо "Ісламскі Рэнэсанс" дамагаецца стварэньня рэлігійнай дзяржавы ў Сярэдняй Азіі. Аошнімі гадамі каля 140 чалавек былі асуджаныя ў справах гэтае арганізацыі.
XS
SM
MD
LG