Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ЦВК Украіны: Юшчанка апярэдзіў Януковіча


КІЕЎ. Цэнтральная выбарчая камісія Украіны абвесьціла канчатковыя вынікі прэзыдэнцкіх выбараў 31 кастрычніка. Паводле іх, лідэр апазыцыі Віктар Юшчанка мае перавагу перад сваім супернікам, дзейным прэм’ер-міністрам Віктарам Януковічам. Юшчанка набраў 39.87% працэнтаў галасоў, у той час як Януковіч – 39.32%. Сацыяліст Олександр Мароз набраў амаль 6% галасоў, а камуніст Пётр Сыманэнка – каля 5%. Януковіч і Юшчанка сустрэнуцца ў другім туры прэзыдэнцкіх выбараў 21 лістапада, паколькі ніводзін зь іх не набраў неабходных 50% галасоў.
XS
SM
MD
LG