ФАЛЮДЖА. У ірацкім горадзе Эль-Фалюджы доўжацца баі паміж паўстанцамі і сіламі кааліцыі. Як паведамляюць інфармацыйныя агенцыі, у цэнтры горада чуваць перастрэлкі і выбухі. Са словаў прадстаўніка амэрыканскага камандаваньня маёра Фрэнсіса Піккалі, войскі кааліцыі кантралююць 70% тэрыторыі, аднак апэрацыя ў Эль-Фалюджы працягнецца прынамсі яшчэ некалькі дзён, заявіў прадстаўнік амэрыканскага камандаваньня генэрал Томас Мэтц.
Прэм’ер-міністар Вялікай Брытаніі Тоні Блэр заявіў:
(Блэр:) – Сапраўдным жаданьнем тэрарыстаў ёсьць не дапусьціць правяддзеньня выбараў у Іраку, бо яны ведаюць, што калі выбары адбудуцца, як гэта было ў Аўганістане, гэта будзе моцным ударам па іх як па тэрарыстах.
Паводле ваеннага камандаваньня, у баях загінулі прынамсі 10 амэрыканскіх жаўнераў, двое жаўнераў ірацкае арміі і 70 ваяўнікоў. Генэрал Мэтц не паведаміў колькасьць ахвяраў сярод мірнага насельніцтва.
Тымчасам на поўначы Іраку ў выніку тэрактаў загінулі 6 ірацкіх жаўнераў і адзін жаўнер ЗША, яшчэ некалькі чалавек параненыя. Муна Алі, сябра партыі Нацыянальнае згоды, да якое належыць прэм''ер-міністар Іраку Іяд Аляўі, заявіла, што стрыечны брат прэм’ера, ягоная жонка і іхная нявестка былі захопленыя ўзброенымі мужчынамі ў іхным доме ў Багдадзе.
(Алі: NC111028) -- Апошняя інфармацыя, якую мы атрымалі – ахвярамі выкраданьня сталіся Газі Аляўі, ягоная жонка і нявестка. Яны былі выкрадзеныя каля свайго дома у горада Эль-Кадышыях.
Паводле непацьверджаных зьвесткаў, ісламісцкая група Ансар аль-Джыгад узяла на сябе адказнасьць за выкраданьне і заявіла, што закладнікі будуць пакараныя сьмерць цягам 48 гадзінаў, калі апэрацыя ў Фалюджы ня будзе спыненая і палонныя ваяўнікі ня будуць вызваленыя.