Зьняволены вучоны Юры Бандажэўскі атрымаў запрашэньне прыбыць у Францыю для атрыманьня ганаровага званьня. Пра гэта жонцы прафэсара Галіне Бандажэўскай паведамілі ў францускай амбасадзе ў Менску.
Але ці атрымае магчымасьць прыбыць у Марсэльскі ўнівэрсытэт Юры Бандажэўскі, які прыгавораны судом да пазбаўленьня волі быццам бы за атрыманьне хабару? Тлумачыць Галіна Бандажэўская:
(Бандажэўская: ) “Канечне, ніхто яго туды ня пусьціць, гэта ясная справа. Не паедзе, таму што няма магчымасьці, чалавек асуджаны і ня мае права выезду за мяжу”.
Паводле Галіны Бандажэўскай, яе муж зьяўляецца ганаровым грамадзянінам пятнаццаці гарадоў Францыі, а Марсэльскі ўнівэрсытэт — першая замежная ўстанова, якая прысвоіла прафэсару вучонае званьне доктара.
Цяпер Юры Бандажэўскі знаходзіцца ў 1-й менскай клінічнай лякарні, куды яго накіравалі з пасяленьня. Ці мае ён цяпер магчымасьць працягваць сваю навуковую працу ў галіне радыяцыйнай мэдыцыны?
(Бандажэўская: ) “Цяпер ён хварэе. Ні пра якую навуку цяпер гаворкі не ідзе, пакуль ён не паправіць свайго здароўя. Праца прыпынена, і ён займаецца тым, што папраўляе сваё здароўе”.